История школы

Летапіс Хорскай сярэдняй школы

У 1939 годзе ў вёсцы Хорск быў узведзены будынак новай школы, які праіснаваў да 1944 г. У гады Вялікай Айчынай вайны заняткі ў школе былі ўсяго на працягу 4-5 месяцаў. Вучыў у гэты перыяд дзяцей настаўнік Гарпуноў Р.П. Падчас адступлення немцаў, у 1944 годзе, будынак школы быў спалены. Тым не менш, у Хорскай пачатковай школе заняткі пачаліся 1 верасня 1944 г. Школа размясцілася ў хатах вяскоўцаў. 1 і 2 кл. вучыліся ў хаце Патрубейкі Барыса Адамавіча (разам  у адным пакоі), а 3, 4 класы – у хаце Прыкі Аляксандра Фёдаравіча (таксама разам ў адыным пакоі).

  

Хорская школа, польская 1938г.

 

У 1945 годзе 1 клас вучыла настаўніца Кацярына Мікалаеўна Некрашэвіч, яна была і дырэктарам школы. У школе не хапала ні настаўнікаў, ні падручнікаў. Не было дастаткова сшыткаў, таму пісалі на чым прыйдзецца: на старых польскіх часопісах і газетах, на кавалках старых шпалераў.Дырэктарам Хорскай школы з 1948 па 1949 год працаваў Антоненка Васіль Мікітавіч, 1920 г. нараджэння, родам з в.Брадок Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Васіль Мікітавіч успамінаў, што настаўнікі працавалі вельмі творча, падабалася ім праца ў школе, дзеці стараліся вучыцца добра. Разам з Антоненка В.М. у той час працавалі настаўніцы Крыж Ефрасіння Іванаўна і Далько Вольга Іванаўна.

         У 1951 годзе ў цэнтры вёскі Хорск быў узведзены новы будынак сямігадовай школы.

 

                           Хорская сямігадовая школа 1952 год

У снежні 1953 года дырэктарам школы быў прызначаны Какаулін Барыс Мікітавіч (1920 г.н., родам з Кіраўскай вобласці), былы франтавік. Быў узнагароджаны Ордэнамі Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў. У гэты перыяд у школе працуюць наступныя настаўнікі: Малахіна Марыя Іванаўна, Крот Трафім Іванавіч, Какауліна Аліна Іванаўна, Аксёненна Антаніна Емельянаўна, Міхновіч Хрысціна Пятроўна.

                     Настаўнікі і вучні Хорскай сямігадовай школы 1957 г.

 

 Гэты перыяд станаўлення школы быў не менш складаны, чым першыя пасляваенныя гады, вучні не хацелі хадзіць у школу, 20% не паспявалі, заставаліся на наступны год, атрымоўвалі заданні на восень. Гэтаму спрыялі настроі значнай колькасці бацькоў. Па старых звычках яны меркавалі, што дзецям дастаткова ўмець чытаць, пісаці і лічыць, а большая грамата сяляніну і не патрэбна.

         У сувязі з гэтым настаўнікі праводзілі вялікую прапагандысцкую работу, вялі барацьбу  з курэннем.

Ісайчанка Вольга Рыгораўна з вучнямі пасля прыёму ў піянеры

 

 

                Настаўнікі і вучні Хорскай сямігадовай школы 1950 г.

           

 Педагагічны калектыў Хорскай сямігодкі імкнуўся ўсімі сіламі выконваць прынятую ў 1950 годзе Саветам Міністраў Беларускай ССР пастанову аб абавязковай сямігадовай адукацыі. У 1962 годзе школа становіцца васьмігадовай. Былі створаны кабінеты фізікі, хіміі, біялогіі, геаграфіі, гісторыі. У гэты перыяд ужо выконвалася ўсеагульная адукацыя.

Адной з першых настаўніц пачатковых класаў Хорскай школы была Ісайчанка Вольга Рыгораўна (1921 г.н.). Пачала працаваць у Хорску з 1947 года. Яна праводзіла вялікую выхаваўчую работу з дзецьмі (хадзіла на экскурсіі, рыхтавала канцэрты мастацкай самадзейнасці). Вучні з удзячнасцю заўсёды ўспаміналі яе. Выйшла на пенсію 1984 годзе.

Адна з першых настаўніц пачатковых класаў

Ісайчанка Вольга Рыгораўна

 

         Значны ўклад у станаўленне школы ўнёс Бакей Аляксандр Мікалаевіч, які пачаў сваю педагагічную дзейнасць 1955 гдзе. На яго вачах Хорская сямігодка ператварылася ў васьмігадовую, а затым у сярэднюю. Аляксандр Мікалаевіч вёў урокі біялогіі, прывіваў дзецям любоў да роднага краю, вучыў беражна адносіцца да расліннага і жывёльнага свету. У школе пад яго кіраўніцтвам разводзілі кролікаў, падтрымлівалі сувязь з вучонымі,  працавала школьнае лясніцтва, атрады “Зялёнага патруля”, і “Блакітнага патруля”, праводзіліся святы ўраджаю, лесу, прылёту птушак, удзельнічалі ў раённых і абластных выстаўках. Яго рукамі быў абсталяваны лепшы ў раёне кабінет біялогіі, дзе было сабрана мноства экспанатаў, аформлены цікавыя альбомы.

 

А.М.Бакей меў мноства ўзнагарод, у тым ліку і Выдатнік народнай адукацыі БССР. Званнем “Выдатнік народнай адукацыі” быў адзначаны і дырэктар школы з 1953-1977 г. Какаулін Барыс Мікітавіч (з 1977 па 1988 працаваў выкладчыкам гісторыі).

Какаулін Барыс Мікітавіч, 1984 год

 

          У 1967 годзе па ініцыятыве Какауліна Б.М. і рашэнні праўлення калгаса “17 Верасня” і яго старшыні Куста Уладзіміра Якаўлевіча пачалося будыўніцтва новага трохпавярховага будынка школы, якое закончылася ў 1971 годзе.

Хорская сярэдняя школа 1972 год

 З 1971 года Хорская школа атрымала статус сярэдняй растучай школы. У 1974 годзе адбыўся прешы выпуск – 47 выпускнікоў.

       Выступленне на конкурсе мастацкай самадзейнасці, 1974 год           

 

Мастацкая самадзейнасць, 1974 год

Клімовіч Мікалай Пятровіч, выкладчык спеваў

У 1978 годзе на базе школы быў адкрыты навучальна-вытворчы камбінат, які праіснаваў да 2013 года.

У 1977 годзе школу ўзначаліна Філановіч Жанна Мяфодзьеўна, якая да гэтага працавала завучам з 1961 года.

                                   Філановіч Жанна Мяфодзьеўна

 

Дырэктарамі школы ў розныя гады былі наступныя педагогі:

Філановіч Валянцін Міхайлавіч, 1992-2001

Какауліна Кацярына Канстанцінаўна, 2001-2006

Прыка Таіса Іванаўна, 2006-2007

Якімовіч Віталій Васільевіч, 2007-2013

 

Какауліна Кацярына Канстанцінаўна,

узнагароджана ордэнам Працоўнай Славы ІІІ ступені

(1986 )

 

На 01.09.2014 года ў Хорскай сярэдняй школе быў 41 выпуск.

                                               

                 

Хорская сярэдня школа                               Педагагічны калектыў

                 2010 год                                                         2006 год

 

 

Какаулін Віктар Барысавіч

1974-2012 настаўнік фізікі і астраноміі.

Узнагароджаны Знакам “Выдатнік адукацыі”.

 

 

Веляшкевіч Наталля Аркадзьеўна,

настаўнік пачатковых класаў ( 1978 па 2014), адзначана Граматай Міністэрства адукацыі

 

Трухановіч Таіса Уладзіміраўна, ўзнагароджана  знакам

“Выдатнік адукацыі” 2004 г.

 

Клімовіч Аляксандра Мікалаеўна

(1977 па 2005 намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце)

 

За гэтыя гады сярэднюю школу скончылі 1004 выпускнікі, а базавую – 324.

У першы год пасля заканчэння школы ў ВУЗы паступлі  223 выпускнікі.

З залатым медалём школу скончылі 28 выпукнікоў, і 28- з сярэбрным.   

На сёняшнні дзень у школе працуе 33 педагогі:

з вышэйшай адукацыяй - 31 педагог,

сярэдне спецыяльнай – 2 педагогі

З вышэйшай катэгорыяй у школе працуе 6 педагогаў, з першай – 12, з другой – 12, без катэгорыі – 3.

З 2013 па 2017 год школу ўзначальваў Тукін Фёдар Мікалаевіч, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце працуе Веляшкевіч Людміла Лявонцьеўна, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце – Раманчык Ніна Пятроўна.   

З 2017 года школу ўзначальвае Ярошык Неаніла Міхайлаўна