Отчёт за субботу 15.05.21

15.05.2021

У суботу, 15 мая, для вучняў пачатковых класаў праводзілася пазнаваўчая віктарына "У краіне Кветак".
У час мерапрыемства вучні адказвалі на цікавыя пытанні пра кветкі, адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванкі, згадвалі з якой казкі прапанавана апісанне кветкі, малявалі, складалі кветкі з падручнікаў і з алоўкаў.
Спаборнічаючы паміж сабой, навучэнцы папоўнілі свае веды цікавымі звесткамі пра кветкі.
Спадзяюся, што ўсе дзеці будуць яшчэ больш уважлівыя да акружаючай нас жывой прыроды.

 

«Дружнае» свята 
15 мая — Міжнародны дзень сям'і. У дружным «сямейным кругу» правялі гадзіну здароўя вучні 6 класа са сваім класным кіраўніком. Конкурсы, гульні, касцёр, добрае надвор'е... стварылі прыемны настрой усім удзельнікам і выклікалі многа прыемных эмоцый.

 

«Проект разработан — в течение недели будет реализован»