Приказ о создании родительского университета

Аб арганізацыі

бацькоўскага ўніверсітэта

 

         З мэтай стварэння ўмоў для павышэння бацькоўскай кампетэнтнасці, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін у сям’і і ў адпаведнасці з Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе”

ЗАГАДВАЮ:

  1. Стварыць на базе дзяржаўнай установы адукацыя “Хорская сярэдняя школа” бацькоўскі ўніверсітэт (далей – універсітэт);
  2. Адказнасць за арганізацыю і работу бацькоўскага ўніверсітэта ўскласці на намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Раманчык Ніна Пятроўна;
  3. Намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Раманчык Н.П.:                                                                                              3.1 Распрацаваць і зацвердзіць Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце.                                                                                                                                                                                                         Тэрмін выканання: да 01.11.2020  3.2 Узгодніць кандыдатуры педагагічных работнікаў для кіраўніцтва кафедрамі ўніверсітэта:

- кафедра прававых ведаў – кіраўнік - Трухановіч Аксана Міхайлаўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства;

- кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі – кіраўнік Мамайка Таццяна Мікалаеўна, педагог-псіхолаг;

- кафедра педагогікі – Галавач Іван Пятровіч, настаўнік геаграфіі і біялогіі;

- кафедра канструктыўнага ўзаемадзеяння – Цернавая Вольга Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Тэрмін выканання: да 01.11.2020

  1. Настаўніку матэматыкі Карповічу Вадзіму Іванавічу стварыць на афіцыйным інтэрнет-сайце ўстановы адукацыі ўкладку “Бацькоўскі ўніверсітэт” з магчымасцю інтэрактыўных зносін мэтавай аўдыторыі.

Тэрмін выканання: да 01.11.2020

  1. Класным кіраўнікам 1-11 класаў правесці анкетаванне бацькоў (законных прадстаўнікоў) вучняў з мэтай выяўлення цяжкасцей і праблем сямейнага выхавання; апрацаваць атрыманыя дадзеныя і перадаць кіраўнікам кафедр для вызначэння тэматыкі заняткаў ва ўніверсітэце.

Тэрмін выканання: да 01.11.2020

  1. Намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Раманчык Н.П. сумесна з кіраўнікамі кафедр і класнымі кіраўнікамі падрыхтаваць План работы ўніверсітэта.

Тэрмін выканання: да 15.11.2020

  1. Кантроль за выканнем загада ўскласці на намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Раманчык Н.П.

 

 

В.а. дырэктара школы                             Веляшкевіч Л.Л.