Імкненне да вышыні...

29.12.2020

     Імкненне да вышыні... — такі жыццёвы прынцып аб'ядноўвае вучаніцу Патоцкую Наталлю Вадзімаўну і яе настаўніка беларускай мовы і літаратуры Прыка Таісу Іванаўну. Наталля з 5 класа актыўна ўдзельнічае ў алімпіядах па роднай мове. Таму і дасягнула поспеху. У 2019-2020 годзе стала пераможцай раённага этапу алімпіяды па беларускай мове і літаратуры і прызёрам абласнога этапу.
     Прыемна пад Новы год атрымаць грашовую ўзнагароду ад райвыканкама і навагодні падарунак ад губернатара Брэсцкай вобласці. Поспехаў табе, Наталля, і далей!