21 ЛЮТАГА — ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

22.02.2021

"Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю" (Францішак Багушэвіч).
Менавіта гэтыя словы сталі дэвізам мерапрыемстваў, якія прайшлі 19 лютага, напярэдадні Дня роднай мовы (21 лютага). Ужо на ўваходзе ўсіх сустракалі інтэрактыўныя малюнкі, якія запрашалі прыняць удзел у чэленджы "Размаўляй са мной па-беларуску". Быў арганізаваны інфармацыйны стэнд з сімваламі роднай мовы (валошкі, бусел, лён) і прыгожымі словамі класікаў аб роднай мове.
Вучням і настаўнікам, работнікам школы было прапанавана прыняць удзел у вернісажы "Пастаў падабайку роднай мове", адкрытым інтэрв'ю "Напішы свой любімы твор і прыказку", стварэнні воблака тэгаў "Падзяліся пяшчотнымі словамі роднай мовы".
Вучням былі прапанаваны для разгадвання рэбусы на роднай мове, загадкі, асацыятыўныя рады.
Настаўнікі, работнікі школы, бацькі, вучні 9-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у сінхроннай "Купалаўскай дыктоўцы", якую правялі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Прыка Т.І., Веляшкевіч Л.Л. і Цернавая В.А.. Асабліва актыўным удзельнікам уручылі памятныя паштоўкі "З днём роднай мовы".
Вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у конкурсе паштовак да дня роднай мовы: Паўляцова В. (наст. Паўляцова Т.А.), Бойка Я. (наст. Прыка Т.І.), Шулякоў М. (наст. Трухановіч А.М.), Бакунец А., Якімовіч Ю. (наст. Барысік Ю.А.), Веляшкевіч П. (наст. Цернавая В.А.).
Усім удзельнікам мерапрыемства спадабалася ўдзельнічаць у свяце.

В.А. Цернавая

9

1

2