Здаровы лад жыцця - гэта модна і сучасна
14.01.202314 студзеня у нашай школе адбылася гульня - вандроўка для вучняў 6 класа пад назвай "Здаровы лад жыцця - гэта модна і сучасна". Мерапрыемства прайшло у фармаце "Сваёй гульні". Вучні "павандравалі" па 5 станцыям здоровага ладу жыцця- "Асабістая гігіена", "Агульныя паняцці", "Харчаванне", "Здаровыя зубы", "Дрэнныя звычкі". Пераможцай стала Марыя Уродніч, якая набрала 410 балаў, 215 балаў "навандравала " Аня Мулярчык і, адпаведна, заняла 2 - е месца ў гульні, і на 3-ім месцы з 40 баламі апынуўся Дзяніс Прыка. Мерапрыемства скончылася на прыемнай нотцы : так як прайграўшых у гульні не было, то ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы. Вучні прадэманстравалі шырокі кругагляд, даведаліся шмат новага і засталіся задаволеныя гульнёй.