Хатынь: боль і гнеў
22.03.2023У Беларусі сёння аддаюць дань памяці жыхарам вёскі Хатынь, якая была спалена фашыстамі 80 гадоў назад - 22 сакавіка 1943 года.
З нагоды гэтай даты, сёння, у 1-ым класе прайшла класная гадзіна на тэму: "Хатынь: боль і гнеў".
Вучні з заміраннем сэрца і слязамі на вачах слухалі аповед сваёй настаўніцы, Чурыла Ірыны Якаўлеўны, пра тое, што такі ж сонечны сакавіцкі дзень 1943 года стаў апошнім днём для 149 хатынцаў. У агні згарэлі і ўсё 26 хат вёскі Хатынь. На месцы лясной невялікай вёсачкі засталася толькі чорная пляма і сіратлівыя каміны. Хатынь стала помнікам усім спаленым у гады вайны вёскам Беларусі.
У час прагляду дакументальнага фільма першакласнікі зразумелі, якой цаной заваявана шчасце і мір на зямлі.
Закончылася мерапрыемства ХВІЛІНАЙ МАЎЧАННЯ!