Предметные недели

Неделя информатики

20.11.2023

20.11.2023 состоялось открытие недели информатики в школе. В плане недели проведутся занимательные мероприятия, конкурсы и много интересного.

21 и 22 ноября в рамках проведения недели информатики в школе прошли необычные мероприятия: "Брейн-ринг" и "Квест с QR- кодом".

свернуть

Неделя истории

12.12.2022

Тыдзень гісторыі. Дзень першы

12.12.2022

"Няма чалавека без пана" - пад такім дэвізам прайшоў першы дзень прадметнага Тыдня. Вучням прапанавалася адчуць сябе жыхарамі сярэдневякоўя. Галоўным мерапрыемствам дня стала акцыя "Выберы сабе сеньёра!" 

 

Тыдзень гісторыі. Дзень другі

13.12.2022
 
Панараме крылатых выразаў з назвай "Загадкі Сфінкса" быў прысвечаны другі дзень. Паны - гістарычная рада падвялі вынікі акцыі "Выберы сабе сеньёра! " Самым магутным феадалам - сеньёрам стаў вучань 8 класа Антановіч Іван, у якога, як аказалася, аж 13 васалаў. 
 

Тыдзень гісторыі. Дзень трэці

14.12.2022

Знакамітае лацінскае "Або Цэзар, або нічога"  стала эпіграфам да другога дня Тыдня. Акцыя "Хештэг для Цэзара і іншых выдатных асоб" , фотавіктарына " Асоба ў гісторыі", свая гульня "Творцы гісторыі Новага часу", інтэрактыўныя заданні ў сэрвісе learning apрs "Правіцелі і богі Старажытнага Егіпта "- усе праведзеныя мерапрыемствы яшчэ раз упэўнілі вучняў, што" Гісторыя свету - гэта біяграфіі вялікіх людзей". 

 

 

Тыдзень гісторыі. Дзень чацвёрты

15.12.2022

Тэмай чацвертага дня стала "Terra incognita. Беларусь невядомая". 

Вучні 4 класа складалі пазл-карту "Мая Радзіма Беларусь", здзейснілі па ёй  віртуальнае падарожжа і пазнаёміліся са славутасцямі нашай Радзімы, а потым адказалі на пытанні віктарыны "Старажытная Беларусь".  
Віктарына "Гарады Берасцейшчыны "  была накіравана на веданне гісторыі сваей малой радзімы. 
Аднак гвоздзем праграмы дня стала   "Крама старажытнасцяў "-конкурс - выстава старажытных рэчаў, на якім патрэбна было зрабіць рэкламу - "продаж" аднаго рарытэта. Вучні 5-11 - х класаў прынялі у ёй  актыўны ўдзел. Найбольшую колькасць старажытных рэчаў прадставілі вучні 9, 8, 7, 6, класаў.  Ну, а хто стаў "геніем маркетынга" стане вядома праз некалькі дзён. Выстава выклікала ажыўлены інтарэс у вучняў, прынесла пазітыўны настрой настаўнікам і паказала, наколькі важна зберагаць сямейныя рэліквіі, паважна і беражна ставіцца да гісторыі сваей сям'і. 
 
 
 
 

Тыдзень гісторыі. Дзень пяты

16.12.2022
Дзень пяты стартаваў пад дэвізам "Хлеба і відовішчаў! "  "Маляўнічае сярэдневякоўе" ў выкананні вучняў 1-х і 2-х класаў сваімі яркімі колерамі ўпрыгожыла стэнд Тыдня. Вучні малодшых класаў праглядзелі мультфільм "Князь Уладзімір", а навучэнцы ІІІ ступені (9,10,11 кл.) спаборнічалі ў  Сваёй гульні "Паміж двух агнёў", дзе даказвалі свае веды па гісторыі міжваеннага перыяду 1918-1939 гг. і гісторыі ДСВ. Барацьба была ўпартай, але каманда  "Знатакі" (11 кл.) перамагла, з лікам 280 балаў, поўнасцю апраўдаўшы сваю назву. 
Ну, а завяршыўся дзень работай Паноў - гістарычнай рады, якія сабралі са скрынкі адказы на  віктарыны і падвялі іх вынікі. 
 
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
свернуть

Неделя начальных классов

06.03.2023

Старт тыдня пачатковых класаў

06.03.2023

З 6 сакавіка ў школе стартаваў тыдзень пачатковых класаў пад дэвізам «Калі хочаш лепшым стаць, трэба веды здабываць». Першы дзень, панядзелак, прайшоў як дзень мовазнаўцаў. Пачаўся дзень з выканання гімна і ўрачыстай лінейкі, дзе вучні пазнаёміліся з планам тыдня. У гэты ж дзень 1,2 кл наведалі школьны музей. У трэцім класе прайшла гульня «Перакладчыкі», а некаторыя вучні 4 класа прапрацавалі алімпіядныя заданні школьнага этапу па беларускай мове. Перапынкі былі запоўнены беларускімі гульнямі.

Дзень роднай краіны

07.03.2023

Другі дзень тыдня пачатковых класаў маў назву “Дзень роднай краіны”. Пачаўся дзень з выставы малюнкаў “Мы за мір на ўсёй планеце”, дзе кожны з вучняў адлюстраваў светлы вобраз шчаслівай планеты сваім позіркам. Вучні 4-ых класаў прадэманстравалі асабістыя стужкі часу, не забыўшы указаць не толькі год, у якім адбылася падзея, але і стагоддзе. Паміж 2-ім і 3-ім класамі прайшла гульня-падаражжа “Падарожжа па Беларусі”. За час гульні вучні паказалі свае веды аб краіне і набылі для сябе новыя.

 

Святочны дзень

08.03.2023

Трэці дзень - дзень святочны. Гэты дзень чакаюць як дзеці, так і дарослыя, рыхтуючыся загаддзя. Абавязковым падарункам для матуль і бабуль з’яўляюцца паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі. Калі ў 1-ым класе паштоўка выканана з каляровай паперы, то ў 4-ым класе вучні карысталіся вышывальнымі ніткамі. Акрамя падарункаў сваімі рукамі вучні падрыхтавалі вершаваныя, танцавальныя і музычныя віншаванні. У 3-ім класе прайшоў ранішнік “Матулям прысвячаецца”

 

Матэматычны дзень

09.03.2023

Чацвёрты дзень-матэматычны дзень. Ён сабраў усе навыкі лагічнага мыслення, кемлівасці, памяці, трываласці адказаў, знаходлівасці. Набытыя веды адлюстроўваліся ў гульні “Лічы, будзь кемлівы, адгадвай!” Паміж 3-ім і 4-ым класамі, у разгадванні крыжаванак і рэбусаў, як на мерапрыемстве ў 1 класе, так і на перапынках. Цікавасць вучняў і неабходнасць прыняць удзел выклікаў конкурс малюнкаў “Знайдзі загадкавыя лікі” І на прыканцы дня вучні 4-га класа напісалі школьную алімпіяду па матэматыцы.

Дзень спорту і здароўя

10.03.2023

Пяты дзень- дзень спорту і здароўя. Вучні 2-га класу прынялі ўдзел у складанні вуснага часопісу “Здароўе на талерцы”. Перапынкі праходзілі ў выглядзе танцавальнай праграмы. Паміж вучнямі 1-4 класаў было праведзена спартыўнае свята “Алімпійцы сярод нас”. Закончыўся тыдзень падвядзеннем вынікаў, узнагароджваннем пераможцаў і выкананнем гімна.

 

 
 
свернуть