Учителю-предметнику

Урок — казка ў 4 класе «Дзяленне трохзначнага ліку на двухзначны лік. Замацаванне»

Настаўнік малодшых класаў
Драчова Г.Ал.

развернуть

Урок — казка  ў  4 класе

«Дзяленне трохзначнага ліку на двухзначны лік. Замацаванне»

Мэта:

замацоўваць множанне і дзяленне трохзначных лікаў на двузначны

замацоўваць уменні рашаць задачы рух;

развіваць лагічнае мысленне, назіральнасць, увагу, памяць, аналітыка-сінтэтычныя здольнасці;

выхоўваць добразычлівыя адносіны да людзей.

Абсталяванне: ліст самаацэнкі, карткі з заданнямі; папяровыя кветачкі, магніты.

Ход урока

  1. Матывацыя

Устала сонейка даўно, зазірнула ў акно,

Падганяе ўсіх у клас, матэматыка ў нас!

Сённяшні наш урок матэматыкі я хачу пачаць словамі французскага філосафа Жана- Жака Руссо: “Вы таленавітыя дзеці! Калі-небудзь вы самі будзеце прыемна здзіўлены, якія вы разумныя, як шмат вы ўмееце, калі будзеце працаваць над сабой, ставіць новыя мэты і імкнуцца да іх дасягнення…”(эпіграф да ўрока вывешаны на дошцы).   Я жадаю вам, каб сёння вы змаглі ўпэўніцца ў праўдзівасці гэтых слоў. Для таго, каб дабіцца поспеху на сённяшнім уроку, давайце вызначым словы, якія дапамогуць нам працаваць. (Дзеці па чарзе адкрываюць карткі са словамі і ўсе разам вырашаюць: патрэбна гэта на ўроку ці не) Акуратнасць, увага, сум, дакладнасць, лянота, сяброўства, цярплівасць, спешка. (выбраныя словы  на дошцы пад эпіграфам).

  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

Сёння на ўроку мы з вамі ўспомнім казку з самым любімым нашым героем. Множанне і дзяленне мнагазначных лікаў мы будзем замацоўваць, навучаючы і тлумачачы кожнае  новае заданне. А свае вынікі на працягу ўроку вы будзеце адлюстроўваць ў сваім маршрутным лісце.

Ліст самаацэнкі  ____________________  (Прозвішча і імя)              Бал                

І. Разминка

 ІІ. Рашэнне простых матэматычных задач 

ІІІ. Рашэнне прыкладаý

IV. Рашэнне задач на рух

V. Рашэнне ýраýненняý

                                                                                                    Усяго

2 бала – справіўся добра, 1 бал – справіўся часткова, 0 балаў – не справіўся                                                                                                      

Малайчына, справіўся добра                  10-8 б.

Справіўся часткова, неабходна быць больш уважлівым      7-5 б

Ад цябе чакалі лепшых вынікаў                              менш 5 б.

 

     3.  Інтэлектуальная размінка.

 Настаўнік.  Жыў-быў Іван-царэвіч. І была ў яго нявеста Васіліса Прамудрая. Іван-царэвіч быў смелы, дужы, вось вучыцца не надта любіў. Лічыў, што хопіць яму ў жыццi ягонай сілы. А вось Васіліса так не думала і заўсѐды давала свайму жаніху мудрыя парады.

 Гэтыя парады зашыфраваны  ў прыкладах. Паспрабуйце іх расшыфраваць.

А=36:2, В= 72:3  Ж=210:10, М=4500:10, К=64:2, Ц=108-54, Ч= 112:2, Ь=10000:1000,  Е=252:7, Н=140:5,  У=100-28,  Ы=720:80

28

18

24

72

32

18

     

 

 

 

 

 

28

36

 

 

45

72

56

64

54

10

 

 

 

 

 

 

 

18

 

 

21

64

54

10

 

 

 

 

24

72

56

64

54

10

 

 

 

 

 

 

(Навука не вучыць, а жыць вучыць)

Настаўнік. І вось аднойчы гулялі Іван-царэвіч і Васіліса Прамудрая ў бярозавым гаі. Раптам наляцеў моцны вецер і панѐс Васілісу Прамудрую. Заплакаў Іван-царэвіч. А бярозка над ім шапаціць: — Не плач, знойдзеш сваю нявесту ў Кашчэя Бессмяротнага. У яго краіне ўсѐ падпарадкоўваецца законам матэматыкі.

Яшчэ больш засумаваў Іван-царэвіч: — Эх, і чаму я не слухаў Васілісу Прамудрую, чаму не вучыўся навукам розным? Відаць, ніколі мне не вызваліць сваю нявесту. Але ж у казках заўсёды ёсць чароўныя сілы, якія дапамагаюць героям у цяжкія моманты. У гэтай казцы такой чароўнай сілай будзем мы з вамі.

 

2. Рашэнне простых матэматычных задач на знаходжанне перыметра и плошчы.

Настаўнік. Адправіўся Іван-царэвіч у далѐкі шлях. Доўга ці коратка ішоў ён, але перагарадзіла яму дарогу рака, а мастка няма. Толькі вяроўка з аднаго берага на другі працягнута, а на вяроўцы той заданні.

 Справіцца Іван з імі — значыць утрымаецца на вяроўцы і перабярэцца цераз раку, а не справіцца — сарвецца ў ваду. Гатовы дапамагчы Івану-царэвічу?

Настаўнік  нацягвае вяроўку з карткамі, на якіх запісаны задачы. Дзеці падыходзяць, здымаюць картку, рашаюць вусна задачу.

3. Множанне і дзяленне мнагазначных лікаў на адназначны лік з пераходам  цераз разрад.

Настаўнік. З вашай дапамогай Іван-царэвіч пераадолеў раку. А за ѐй лес. Лясная сцяжынка прывяла Івана да хаты на курыных ножках. Вісіць на хаце шыльда, а на ёй напісана: ―Дзверы мае ні справа, ні злева, ні спераду і нават, калі павярнуся, ні ззаду. Як знайсці мае дзверы?

 Дапамажыце Івану. (Трэба сказаць: “Павярніся да лесу задам, а да мяне перадам!”)

 Увайшоў царэвіч у хату. Бачыць, сядзіць Баба Яга з падручнікам матэматыкі ў руках. Убачыла Івана-царэвіча і гаворыць: — Ведаю-ведаю, для чаго прыйшоў. Але спачатку дапамажы мне разабрацца з прыкладамі.

Множыць мнагазначны лік на адназначны без пераходу цераз разрад я ўмею, а вось з пераходам цераз разрад не магу справіцца, усё з адказам не супадае.

Вось глядзі: на дошцы з’яўляецца запіс: 1235 6 6121830 Паглядзеў Іван-царэвіч і кажа: — Не так ты запісваеш адказы пры множанні. А вось як трэба я няведаю. Раззлавалася на Івана і паабяцала яго ў печы засмажыць, калі не дапаможа рашыць прыклад. Давайце дапаможам Івану-царэвічу. Вучань рашае прыклад з тлумачэннем каля дошкi. Затым вучнi тлумачаць, у чым былі памылкі Бабы Ягі.

№ 8, с 109 вусна

Самастойная работа

1-я група рашае прыклады № 1 (1 сл.) на с. 108 падручніка.

2-я група рашае матэматычны выраз па дзеяннях:

325 · 13 + 168: 24

3-я група запісвае матэматычны выраз і рашае яго падзеяннях:

 ад здабытку лікаў 318 264 і 3 адняць дзель лікаў 136 255 і 35. Праводзіцца самаправерка. Ключ на дошцы.

4. Рашэнне задач на рух.

Настаўнік. Баба Яга падзякавала Івану-царэвічу за дапамогу і прапанавала сваю ступу. Але каб яна паляцела, Івану трэба рашыць задачы. (Раздаюцца розныя па ýзроўні цяжкасці задачы. Вучні рашаюць задачы, правяраюць. ) С. 105, з. 8 і карткі

5.  Фізкультхвілінка.

6.  Рашэнне ýраýненняý.

Настаўнік. Аддала Баба Яга Івану-царэвічу сваю ступу і сказала: — Помні, Іван-царэвіч, смерць Кашчэя Бессмяротнага на іголках. Іголкі не простыя, а з матэматычнымі ўраўненнямі. Толькі рашыўшы ўраўненне, можна зламаць (разарваць) іголку. Усе ўраўненні запісаны на аркушах у выглядзе іголкі. У канцы праводзіцца праверка.

7. Падвядзенне вынікаў.

Настаўнік. Вось і апошняя іголка зламана. Загінуў Кашчэй Бессмяротны. У сцяне адчыніліся патайныя дзверы, і выйшла адтуль Васіліса Прамудрая. Расказаў Іван-царэвіч ёй аб сваіх прыгодах, аб тым, з якімі цяжкасцямі яму прыйшлося сутыкнуцца і чаму ён навучыўся за гэты час.

 Вучні ўспамінаюць, чаму яны вучылі на ўроку Івана-царэвіча. Выстаўляюць і суміруюць балы.

8. Дамашняе заданне: с. 109, № 9 ,10 .

9. Эмацыянальная рэфлексія.

Настаўнік. Размалюйце кветачку тым колерам, які адпавядае вашаму настрою, і падарыце Івану-царэвічу і Васілісе Прамудрай. Кветкі мацуюцца магнітамі на дошку.

свернуть

Литературная викторина «По тропинкам сказок» для 1-4 классов

Учитель русского языка
Терновая Ольга Александровна

развернуть

Литературная викторина «По тропинкам сказок» для 1-4 классов

Загадки о сказочных героях 
1. Мы из сказки - ты нас знаешь. 
    Если вспомнишь - отгадаешь! 
    А не вспомнишь — ну так что ж... 
    Сказку заново прочтешь! 
    В этой сказке - именины, 
    Много было там гостей. 
    А на этих именинах 
    Появился вдруг злодей. 
    Он хотел украсть хозяйку, 
    Чуть ее не погубил. 
    Но коварному злодею 
    Кто-то голову срубил. 

  1. Скок-поскок, скок-поскок 
    -Через море и лесок! 
    По пути нашел Жар-птицу 
    И красавицу-девицу, 
    Ну а глупого царя 
    Обмануть сумел не зря. 
    Так Иванушке помог 
    Умный маленький конек, 
    Всем известный ... 

    3.Знают куколка Мальвина 
    И веселый Буратино: 
    Если враг со всех сторон, 
    Победит в бою неравном 
    Верный друг - надежный, славный, 
    Храбрый пудель ... 

    4.Понедельник и Среда, 
    Вторник и Суббота... 
    Гномов этих имена, 
    Верю, помнит кто-то. 
    С этой сказкою, друзья, 
    Вы давно знакомы. 
    Называется она ... 

    5.Он всегда живет всех выше: 
    У него есть дом на крыше. 
    Если ляжешь быстро спать, 
    Ты с ним можешь поболтать. 
    Прилетит к тебе в твой сон 
    Живой веселый ...


6.Фруктово-огородная страна 
-В одной из книжек-сказок есть она, 
А в ней герой - мальчонка овощной. 
Он храбрый, справедливый, озорной. 

 Сказочный тест «Знаете ли вы?» 
1. Что Рукодельница уронила в колодец в сказке «Мороз Ивановича 
а) Кольцо; в) ведерко; 
б) веретено; г) прялку. 

2. Кого позвал Петушок, когда нашел колосок? 
а) Курицу с цыплятами; в) Круть и Верть; 
б) Мурку и Бобика; г) хозяйку. 

3. Где жил Джинн тысячу лет? 
а) Во дворце; в) в бутылке; 
б) в лампе; г) за границей. 

4. Какой музыкальный инструмент был у Свинопаса? 
а) Котелок с бубенчиками; в) музыкальная шкатулка; 
б) флейта; г) шарманка. 

5. Какой цветок больше всего любил Чудовище? 
а) Тюльпан; в) колокольчик; 
б) ромашку; г) аленький цветочек. 

6. В кого превратилась Лягушка ночью? 
а) В Василису Прекрасную; в) в Елену Прекрасную; 
б) в Варвару Красу; г) в лебедя. 

3. «Сказочная одежда» 
1) Самый добрый и бесстрашный человек носил докторский бе лый халат, белую шапочку, на носу очки.


2) Какой персонаж ходит в красной (или голубой) шубе с белым воротником, носит валенки и шапку, а нос и щеки у него всегда красные?


3) Одет он был прелестно - в шелковый кафтан, только нельзя сказать, какого цвета этот кафтан: он отливал то синим, то зеленым, то красным, смотря куда он повернется.


4) Какой сказочный герой любил яркие краски и потому носил желтые канареечные брюки и оранжевую рубашку с зеленым галстуком?  


5) Кто был обладателем лягушачьей кожи?


6)Женщина, закутанная в тончайший белый тюль, который, казалось, был соткан из миллионов снежных звездочек. Женщина эта, необычайно прекрасная, была вся изо льда, из ослепительного, сверкающего льда!

4. «Сказочно-волшебная обувь» 
1) В одной стране для установления личности стали специаль ной меркой измерять ногу. Что эта за мерка и кого искали? 
2) Сообразительное домашнее животное выводит в люди своего хозяина-простака. Какую обувь предпочитает носить этот зверь? 
3) Лихо мерили шаги 
Две огромные ноги. 
Сорок пятого размера 
Покупал он сапоги. 
4) Какой герой «имеет вместо валенок перчатки натянул себе на пятки»? 
5) Кому принадлежали волшебные туфли-скороходы и тросточ ка, которая умела искать клады? 
6) «Приходили к Мухе блошки, 
Приносили ей сапожки, 
А сапожки не простые 
-В них застежки золотые». 

Кому их подарили? 

Составил учитель русского языка Терновая Ольга Александровна

свернуть

Урок па прадмеце “Чалавек і свет” ”Зімовыя з’явы ў прыродзе (абагульненне)” 1А клас

Настаўнік малодшых класаў
Цандо Н.Ст.

развернуть

Зімовыя з’явы ў прыродзе (абагульненне)

Мэта : стварыць умовы для абагульнення і сістэматызацыі ведаў вучняў аб зменах у жыцці нежывой і жывой прыроды зімой , іх уплыў на працу людзей.

Задачы : садзейнічаць фарміраванню ўменняў вучняў растлумачваць і устанаўліваць сувязь паміж аб‘ектамі і з’явамі нежывой і жывой прыроды,распазнаваць расліны і жывёл ;вучыць  успрымаць прыгажосць зімовай прыроды, клапаціцца аб зімуючых птушках ; развіваць уменне параўноўваць, аналізаваць.

Ход урока : 1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік : Добры дзень ,мой першы клас,

                     Вельмі рада бачыць вас.

Вучні :         Добры дзень, добры дзень 

                     Сон бяжы , нібы алень.

2. Пастаноўка тэмы  і мэты ўрока

- Рабяты,сёння мы адправімся ў госці. А вось куды , вы скажаце, калі адгадаеце загадку:

Снег на палях , лёд на рэчках , мяцеліца гуляе . Калі гэта бывае? (Зімой.)

-         Я вас запрашаю ў госці да зімы.

-         Успомніце ,якая бывае прырода?(Жывая і нежывая.)

-         Што адносіцца да нежывой і да жывой прыроды?(Сонца,зоркі,паветра,вада,камні-нежывая прырода.Расліны ,жывёлы,чалавек-жывая прырода.)

-         Адпраўляючыся ў госці да зімы,мы правядзём назіранне за зменамі ў жывой і нежывой прыродзе ў гэты час года.

3. Абагульненне і сістэматызацыя ведаў.

1) Зімовыя месяцы

- У зімовым царстве нас сустракаюць тры месяца.Якія?

-Здагадайцеся пра які месяц гавораць ,што ён “год закончвае, зіму пачынае”?(Снежань.) а яшчэ гавораць,што гэта-“ветразім”,поўнач года,месяц доўгіх начэй і марозных узораў на шыбах.

- А пра які месяц гавораць : “ ён году пачатак ,зіме сярэдзіна”?(Студзень.) Студзень самы халодны і ветраны месяц у годзе.

-А які месяц у народзе называюць “лютым”? (Люты.) Гэты месяц снегападаў , злых завірух і першага цёплага сонца.Гавораць : “Завірухі ды мяцеліцы пад люты прыляцелі.”

Адгадванне “зімовых загадак”.

Гульня “Хлапкі”.

-Хлопайце ў далоні , калі пачуеце зімовыя з’явы прыроды: лістапад,сонца нізка, маланка, мароз, дні кароткія, завіруха, дождж, галалёдзіца, прылёт пералётных птушак, лёд.

Чаму зімой холадна?(Сонца нізка, мала грэе.)

Чаму зімой ідзе снег , рэчка замярзае? (Холадна.)

А ці бывае дождж? (Так.Калі адліга.)

2)Змены ў жыцці жывой прыроды

Работа па падручніку с. 42-43.

Як называюцца птушкі,  якія ляцяць восенню ў цёплы край?Чаму яны ляцяць?

Як называюць птушак,якія застаюцца зімаваць?

Назавіце зімуючых птушак. (Сініца, верабей, сойка, дзяцел, попаўзень,снягір, голуб, сарока, варона.)

І ўсё ж птушкі зімой часта галадаюць.Як выможаце дапамагчы птушкам перажыць гэты цяжкі час?

Вучань дэманструе зробленую кармушку , расказвае аб тым , які корм любяць птушкі.

Заданне 1 выканаць індывідуальна.Разгледзьце малюнак,назавіце птушку.(Снягір.) На галінцы якога дрэва яна намалёвана?(Рабіна.)Размалюйце адну гронку рабіны і птушку.

Заданне 2 . Разгледзьце малюнак.Якія жывёлы папалі не на той малюнак?(Божая кароўка, вожык.)

Чаму вавёрку можна сустрэць перш за ўсё ў хваёвым лесе?(Асноўная ежа зімой для вавёркі насенне шышак.)

Якіх птушак можна сустрэць у хвойным лесе?(Крыжадзюба,дзятла)

Заданне 3 работа ў парах. Замалюйце блакітным колерам круг,дзе паказана зімовая пара года.

Гульня  “Рассялі жывёл па хатках”

Выявы жывёл мядзведзя ,вавёркі, лася, зайца, вожыка, кабана, лісы, ваўка размясціць у хаткі адносна іх зімоўкі.

Хатка1- жывёлы , якія зімой упадаюць у спячку.

Хатка2- жывёлы,якія зімой шукаюць корм у прыродзе.

Разглядванне малюнкаў “ Забавы дзяцей зімой”.

Аб чым расказваюць гэтыя малюнкі? Чым карысныя такія заняткі? Ці правільна апрануты дзеці?Якія заняткі дзяцей былі паказаны? Дзе дзеці каталіся на лыжах?

4.Выніковая рэфлексія .

Што вам найбольш спадабалася на ўроку? Чаму?Падыміце рукі тыя, каму было цяжка выконваць заданні. Падыміце рукі тыя, каму было лёгка выконваць заданні.Як вы думаеце , што магла б сказаць вам зіма? Ці пахваліла б яна вас? Дзякуй за працу.

свернуть

Урок па прадмеце “Чалавек і свет” ”Зімовыя з’явы ў прыродзе (абагульненне)” 1Б клас

Настаўнік малодшых класаў
Чурыла І.Я.

развернуть

Тэма: “Зімовыя з’явы ў прыродзе”

Мэта ўрока:

         Абагульніць і сістэматызаваць веды навучэнцаў аб зменах у нежывой прыродзе зімой, іх уплыве на працу людзей; фарміраваць уменне тлумачыць і выяўляць сувязі паміж аб’ектамі і з’явамі нежывой і жывой прыроды, садзейнічаць усведамленню неабходнасці аказання дапамогі дзікім жывёлам і птушкам зімой; вучыць разумець і берагчы прыгажосць зімняй прыроды; стварыць умовы для фарміравання ўменняў аналізаваць, параўноўваць.

ХОД УРОКА:

1. Арганізацыйны момант

2. Паведамленне тэмы і мэт урока:

Першыя сняжынкі

Лётаюць, сыплюцца, зоркі-сняжынкі,

Белыя, лёгкія, быццам пушынкі.

 Роўна так сцелюцца у вёсцы i ў полі,

Круцяцца, кружацца ціха, паволі.

Я. Журба

Настаўнік. Пра якую пару года гаворыцца у вершы? (Пра зіму.)

(Раздаецца стук у дзверы. Настаўнік выглядае за дзверы. Нікога няма, толькі ляжыць скрутак. У ім тэлеграма- пасланне і карта.)

Паважаныя вучні 1 “Б” класа!

Хачу паведаміць вам, што прыгажуня ВЯСНА знаходзіцца ў цямніцы злога чарадзея. Каб вызваліць  Вясну з няволі, неабходна прайсці шлях па ЗІМОВАЙ краіне. Калі вы не зможаце выканаць усе заданні, то Вясна ніколі не настане і ўвесь час будзе ЗІМА. Прашу вас- дапамажыце вызваліць ВЯСНУ!

1 прыпынак: “У гасцях у Непагодушкі”

Віктарына пра зіму ( вучні дзеляцца на 3 каманды. У кожнай каманды на стале ліст сіняй паперы і клей. Каманды за кожны правільны адказ атрымліваюць белыя кружочкі і лепяць снегавікоў).

- На ўсіх садзіцца-нікога не баіцца. (снег)

- Празрысты, як шкло, а не ўставіш у акно.(лёд)

- Што есць жаба зімой?( нічога, яна спіць)

- У якім месяцы 28 дзён? ( у кожным)

- У хаце мерзнуць, а на вуліцы-не.(вокны)

-Белая морква зімою расце. (лядзяш)

- Жыве-ляжыць, памрэ-пабяжыць (снег)

-Хто восенню спаць кладзецца, а вясною прачынаецца?

- Скача па лесе то ўзад, то ўперад,

Вые, гудзе, дрэвы трасе. (завіруха)

-Якія месяцы лічацца зімовымі?

-Чаму гавораць, што снежань зіму пачынае, а год заканчвае?

-Чаму зімой ідзе снег, а не дождж?

(Падвядзенне вынікаў віктарыны).

2 прыпынак “Снег і лёд”:

Пытанні пра свойствы снега і лёду, што агульнага і рознага.

Снег і лёд бываюць зімой.

Снег і лёд-халодныя.

Снег і лёд-гэта замерзшая вада.

Снег-мяккі, а лёд-цвёрды.

Снег-белы, а лёд-празрысты.

Са снегу і з лёду можна рабіць фігуры.

3 прыпынак “Вечны лес”:

Раздзяліць хваёвыя і лісцевыя дрэвы, даць ім назву.

Ці паміраюць лісцевыя дрэвы зімой?

Хто з’яўляецца жыхарамі лесу? Назавіце гэтых жывёл адным словам(дзікія).

(заданне №1 у рабочым сшытку)

ФІЗХВІЛІНКА

Уявіце сабе, што вы вагончыкі цягніка, які зараз адпраўляецца на наступны прыпынак. Давайце створым цягнічок, станем адзін за другім і адправімся ў шлях. ( гучыць песня”Голубой вагон”)

4  прыпынак “Птушыная сталоўка”

    Куды паляцелі птушкі восенню? Ці ўсе з ix пакідаюць родны край? Узгадайце, якія з ix застаюцца?Як называюцца птушкі, якія адлятаюць у вырай? А тыя, што застаюцца?Адгадайце, пра якіх птушак ідзе гаворка? Настаўнік чытае загадкі, а дзеці адгадваюць ixiпаказваюць малюнкі адзначаных птушак.

Па дарожцы скок ды скок,      Загарэліся сумёты,

Чорны хвост i белы бок,         I вярба гарыць ля плота,

Ляскаюць ляшчоткі                 Кот на печы не ляжыць,

Гаварлівай цёткі.                     Як мага хутчэй бяжыць.

(Сарока.)                   Ведае хітрунстары,

                                                   Прыляцелі.. (снегіры).

Шустранькі, маленькі,      Адгадайце, што за лекар

Сам у шэрай світцы.          У лясах жыве спрадвеку,

Шукае канапелькі,             Лечыць летам iзімой

Каб тpoxiпажывіцца.        Дрэвы дзюбаю сваей.

                     (Верабей.)                                      (Дзяцел.)

На дрэве сядзіць,

«Кар-кар», — крычыць.

           (Варона.)

Усё вакол у снезе,

 Сумёты вышэй хат,

А гэта птушка у лесе

Выводзіць птушанят.

                     (Крыжадзюб.)

Паведамленне настаўніка пра птушку крыжадзюб.

Чаму яе так называюць? Kaлiў крыжадзюба нараджаюцца птушаняты?

Гульня «Не сарока, не варона»(памалюнках птушак: ластаўка, журавель, дзяцел, шпак).

Пералётныя і зімуючыя птушкі. Назваць.

Як вы дапамагаеце птушкам зімой?

       Цяжка, цяжка зімойптушкам

       Ты зpaбiдля ix... (кармушку).

Ешце, любыя сябры!

Не ляціце ў лес, бары.

 А жывіце ў двары

Да вясенняе пары.

Вось для вас кармушкі,

Птушкі-шчабятушкі!

Настаўнік. А пра што нельга забываць, калі мы зробім кармушку? Так, класці ежу кожны дзень. Бо, напрыклад, птушка пралятае ў дзень 30 кіламетраў, каб знайсці яду. 3iмa— вельмі цяжкі перыяд для пярна­тых, не трэба забывацца пра гэта.

— А цяпер паслухайце верш П. Сушко «Сярожкавы сябры» i адкажыце, якім быў хлопчык.

Па садочку замшэлым,

Па сняжку пушыстым,белым

Паміж вішанькай Сярожка

Пратаптаў сваю дарожку.

 Важны ў хлопчыка занятак —

 Падсыпаць штодня зярнятак

У птушыныя кармушкі —

Дружаць з ім за гэта птушкі.

А які корм мы ложым птушкам зімой?

5 прыпынак “Гульнявая”

Назавіце зімовыя гульні.

ФІЗХВІЛІНКА

Па сцяжынцы, па дарожцы

Скачам мы на правай ножцы.

І па гэтай жа дарожцы

Скачам мы на левай ножцы.

Па сцяжынцы пабяжым

І на палянку прыбяжым.

На палянцы, на палянцы

Мы папрыгаем, як зайцы.

Стоп! Мы трошкі адпачнём

І дамоў пяшком пайдзём.

6 прыпынак “Снежная азбука”

Вызначыць, чые сляды на снезе.

(заданне №2 у сшытку)

7 прыпынак “Працоўны”

Пералічыць віды працы зімой у якой могуць прыняць удзел дзеці.

8 прыпынак “Замак Зімовай каралевы”

Пералічыць прыкметы зімы.

 (Выпадае снег, холадна, замярзаюцъ рэкі, азёры, дзень кароткі, ноч доўгая, расліны спяцъ пад снегам.

У Зімы ёсць тры сыны. Як іх завуць?

(снежань, студзень, люты)

Прымаўкі і прыказкі пра зіму. Вершы пра зіму.

Зімовая каралева аддае ключ-сняжынку, на якой запісаны загадкі:

Ляціць-маўчыць, ляжыць-маўчыць, калі памрэ-тады зараве. (снег)

На зямлю ўпала зімовае адзяяла, лета прыйшло- адзяяла ўсё сышло (снег)

Не шкло, а праз яго ўсё відно, не люстэрка, а б’ецца. (лёд)

Вучні адгадваюць і прыбіраюць з зараней намаляванага акенца “замерзшыя ільдзінкі”, за якімі знаходзіцца прыгажуня ВЯСНА.

РЭФЛЕКСІЯ

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ УРОКА

свернуть

План-канспект урока па гісторыі Беларусі ў 7 класе ″Вялікая вайна і Грунвальдская бітва″

Настаўнік гісторыі
Трухановіч А. М.

развернуть

План-канспект урока па гісторыі Беларусі ў 7 класе

″Вялікая вайна і Грунвальдская бітва

Мэта ўрока: плануецца, што пасля заканчэння ўрока вучні будуць ведаць прычыны і вынікі вайны, апісваць ход ваенных дзеянняў, а таксама называць даты, дзеячаў, тлумачыць тэрміны.

Задачы:

• адукацыйная: садзейнічаць паспяховаму засваенню вучнямі падзей «Вялікай вайны»;

• развіваючая: садзейнічаць фарміраванню ўменняў  працаваць з картай, падручнікам,табліцай,схемай;

• выхаваўчая: спрыяць усведамленню каштоўнасці гістарычнай спадчыны, непарыўнай сувязі старажытнасці і нашых дзён.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій.

Забеспячэнне урока: Гісторыя Беларусі: другая палова ХІІІ-першая палова ХVІ ст. : вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Г. В. Штыхаў, Ю, М. Бохан, М. А. Краснова; пад. рэд. Ю. М. Бохана.-Мінск: Нар. асвета, 2009.-158 с. : іл. , вучэбная насценная карта “ВКЛ у ХIV-XV стст.”, мультымедыйная прэзентацыя “Вялікая вайна і Грунвальдская бітва”, раздатачны матэрыял.

Новыя паняцці: Вялікая вайна”, Грунвальдская бітва, Тарунскі мір.

Гістарычныя дзеячы: Ульрых фон Юнгінген.

Даты: 1409-1411 гг.,15 ліпеня 1410 г.,1411 г.

Апераджальнае заданне: падрыхтаваць паведамленне на тэму :”Памяць пра Грунвальдскую  бітву”

План урока

    I.  Арганізацыйны этап.

   II. Этап актуалізацыі ведаў.

  1. Вывучэнне новага матэрыялу.

1. Узмацненне крыжацкай небяспекі.

2. Падрыхтоўка да рашучага адпору крыжакам.

3. Грунвальдская бітва.

4. Вынікі і гістарычнае значэнне бітвы. Тарунскі мір.

  1. Этап замацавання ведаў вучняў.

    V.  Падвядзенне вынікаў урока.Рэфлексія.Выстаўленне адзнак.

  1. Дамашняе заданне.

Ход урока

І.Арганізацыйны этап.

Задачы этапа: стварэнне рабочай добразычлівай атмасферы,праверка падрыхтаванасці вучняў да ўрока.

Прывітанне.

Вызначэнне адсутнічаючых.

ІІ. Этап актуалізацыі ведаў вучняў.

Задачы этапа: матывацыя вучняў на пазнавальную дзейнасць, пастаноўка мэты ўрока.

Вучням прапаноўваецца ўспомніць:

1).з якімі дзяржавамі межавала ВКЛ?

2). як усталяваліся крыжакі ў Прыбалтыцы?

3).як складваліся адносіны з Тэўтонскім ордэнам.

Заслухоўваюцца адказы вучняў. Дэманстрацыя слайда (слайд 5).

4).якія былі адносіны паміж Польшчай і ВКЛ?

Заслухоўваюцца адказы вучняў. Дэманстрацыя слайда(слайд 6).

5).калі было заключана Востраўскае пагадненне? У чым яго сутнасць? Якое значэнне Салінскага пагаднення? Заслухоўваюцца адказы вучняў. Дэманстрацыя слайда(слайд 7).

Настаўнік зачытвае эпіграф да ўрока: «Слаўлю адвагу, ваяроў сармацкіх,Што пасеклі ў бітве рыцараў крыжацкіх»(слайд 1)Вучням прапаноўваецца адказаць на пытанне :З чым звязана будзе тэма сённяшняга ўрока? Заслухоўваюцца адказы вучняў.Настаўнік аб’яўляе тэму ўрока ,вучні запісваюць яе ў сшытак.Пытанне вучням: Вы ўжо ведаеце тэму нашага ўрока,і я прапаную вам самастойна скласці план нашага ўрока. Заслухоўваюцца варыянты адказаў вучняў. Дэманстрацыя слайда(слайд 8).

План вывучэння новай тэмы:

1. Узмацненне крыжацкай небяспекі.

2. Падрыхтоўка да рашучага адпору крыжакам.

3. Грунвальдская бітва.

4. Вынікі і гістарычнае значэнне бітвы. Тарунскі мір.

ІІІ. Этап вывучэння новага матэрыялу.

Задачы этапа: фарміраванне тэарэтычных ведаў па тэме ўрока,вывучэнне матэрыяла параграфа, развіццё уменняў вучняў.

1. Узмацненне крыжацкай небяспекі.

Заданне:

1. Прачытаць  матэрыял  падручніка § 12 с. 61

2. Праглядзець відэафрагмент

Вызначыць прычыны вайны паміж Польшчай,ВКЛ і Тэўтонскім ордэнам.

2. Падрыхтоўка да рашучага адпору крыжакам.

Вучням прапаноўваецца самастойна папрацаваць з тэкстам падручніка §12,с 61-62, пазнаёміцца з асноўнымі падзеямі вайны і адлюстраваць іх у сшытку на стужцы часу. Адказаць вусна на пытанні :

1).Якія былі вынікі першага этапа вайны?

2). Якая стратэгічная мэта была ў Польшчы і ВКЛ?

Праверка задання. Заслухоўваюцца адказы вучняў. Дэманстрацыя слайда (слайд 10).

Вялікім магістрам Ордэна у той час быў У. фон Юнгінген (слайд 11).

3. Грунвальдская бітва.

Вырашальная бітва адбылася 15 ліпеня 1410 г. ля в. Грунвальд (паказ нанасценнай карце).

Клас дзеліцца на дзве групы. Першая група атрымоўвае заданне: Самастойна папрацаваць з падручнікам с. 62-63 і скласці табліцу “Суадносіны сіл у вайне”.Крытэрыі прыдумаць самастойна.

Другой групе вучняў прапаноўваецца рэканструяваць этапы бітвы, у правільнай паслядоўнасці размясціўшы ўрыўкі апісання бітвы (дадатак 2).

Праверка выкананых заданняў .Дэманстрацыя слайда (слайд 12).

Расказ настаўнікамхода Грунвальдскай бітвы з апорай на схемы слайдаў(слайды 13,14,15,16).

4. Вынікі і гістарычнае значэнне бітвы. Тарунскі мір.

Мірны дагавор быў заключаны ў г. Торунь у 1411 г. Заданне вучням : прачытаць матэрыял падручніка с. 65-66  і адказаць на пытанне. Якімі былі ўмовы Тарунскага міру для дзяржаў-удзельніц вайны? Заслухоўваюцца адказы вучняў,дэманстрацыя слайдаў(слайды 17-18).

Заслухоўваецца паведамленне вучня “Памяць пра Грунвальд” (дэманстрацыя слайдаў 19, 20, 21). Праслухванне ўрыўка балады “Грунвальдская бітва”. Вучні адказваюць на праблемнае пытанне (слайд 21).

ІV. Этап замацавання ведаў вучняў.

Задачы этапа: вызначэнне ўзроўню ведаў і разуменяя асноўных пытанняў тэмы,карэкцыя ведаў вучняў.

Вучні выконваюць тэст па вывучанай тэме “Вялікая вайна і Грунвальдская бітва” Заданне: выбраць правільны варыянт адказу або дапісаць сказ,або адказаць на пытанне. (слайд 23).

  1. «Вялікая вайна» вялася паміж:

а). ВКЛ, Польшча і Ордэн;

б). ВКЛ і Польшча;

в). ВКЛ і Маскоўскае княства.

2. Кіраўнік аб’яднанага войска ВКЛ і Польшчы ………………

3. Мірны дагавор быў заключаны ў горадзе:

а). Брэст;

б). Мальбарк;

в). Торунь.

  1. Дата Грунвальдскай бітвы?..............
  2. Які галоўны вынік Грунвальдскай бітвы?...........................................................

Узаемаправерка праводзіцца з дапамогай адказаў,выведзеных на слайд (слайд 23).

V. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія. Выстаўленне адзнак.

Вучням прапаноўваецца вусна адказаць на пытанне: Чаму тэма Грунвальда актуальна і ў сённяшні час, хаця з тых часоў,калі адбылася бітва, прайшло болей 600 гадоў? На загадзя раздадзеных лістках рэфлексіі вучням прапаноўваецца напісаць 1 слова, якое асацыіруецца з сённяшнім урокам. Настаўнік падводзіць вынікі ўрока,выстаўляе і каменціруе адзнакі,якія атрымалі вучні.

VІ. Дамашняе заданне.

Запісваецца дыферэнцаванае дамашняе заданне(слайд 24)Абавязковае: § 12, зад. 2. Па жаданню: Скласці крыжаванку па вывучанаму матэрыялу (на 9-10 балаў).

Дадатак 1

З рамана польскага пісьменніка Г. Сянкевіча “Крыжакі”:

“Прыпаўшы да конскіх холак і наставіўшы дзіды,рыцары рынуліся наперад. Але літва не ўстаяла пад страшэнным націскам немцаў…Большая частка літоўскага войска пабегла…,а за ёй кінуліся ў пагоню галоўныя нямецкія сілы…

Але з палякамі…не так лёгка было справіцца,таму што і браня і коні былі ненамнога горшыя,а рыцарская вывучка аднолькавая. Палякі спынілі немцаў і адкінулі іх назад…”

 

З рамана беларускага пісьменніка К. Тарасава “Пагоня на Грунвальд”:

“На ўсім полі бітвы…не было больш свірэпай сечы,чым завязалася тут;нідзе не рубіліся зтакой лютасцю,нідзе не гінула  столькі літвінаў і немцаў. Палічыўшы гэтую ярасць адпору апошняй успышкай сілы,знакам блізкай перамогі,крыжакі заспявалі свой ордэнскі гімн. А Сямён Мсціслаўскі,не дачакаўшы падмогі,аддаў смаленскім палкам свайго крыла загад – стаяць насмерць.

…Больш шасці тысяч чалавек рубіліся тут ,быццам ведалі,што адсюль пачнецца або перамога,або разгром. Да адзінага чалавека растаяла першая смаленская харугва,ад другой і трэцяй засталося па палове,паляглі мсціслаўцы,менчукі,заслаўцы…”

 

З “Хронікі Літоўскай і Жамойцкай”:

“…літва з татарамі з вялікай пруткасцю накінулася на немцаў і распачалі з імі бітву так,што конь аб каня бакамі аціраўся…А потым бачаць немцы,што вельмі шмат іх трупаў ляжыць на полі ,і пачалі ўцякаць,а палякі і літва з татарамі гналі іх,б’ючы, страляючяы, колючы…”

З кнігі беларускага пісьменніка В. Чаропкі “Імя ў летапісе”:

“У руках пераможцаў апынуўся ўвесь крыжацкі абоз. Ордэн паклапаціўся не толькі пра зброю ды харч,але і пра ланцугі для палонных,пра віно,каб пасля бітвы адсвяткаваць сваю перамогу…Ланцугі згадзіліся – у іх закулі палонных крыжакоў”.

свернуть

Тема урока: Что необходимо человеку для счастья? (По произведению В.Г.Короленко «Дети подземелья»)

Подготовила Велешкевич Н.В.

развернуть

Тема урока: Что необходимо человеку для счастья?
(По произведению В.Г.Короленко «Дети подземелья»)
 

Тип урока:  урок обобщения и систематизации знаний.

Цель урока:  нравственное воспитание личности; формирование ценностного и гуманного отношения к семье, дому, окружающим; решение проблемного вопроса (в процессе анализа произведения В.Г.Короленко).

Задачи урока:

1. Учить анализировать художественное произведение, составлять словесный портрет героев, делать их сравнительную характеристику,  находить авторские сравнения, аргументировать их, подводить итоги.

2. Способствовать формированию правильной устной речи учащихся, развитию коммуникативных навыков, умений выразительного чтения по ролям и наизусть.

3. Воспитывать чувство любви, уважения, внимания к родным и близким; добиваться осмысления учениками идеи произведения и проведения аналогии между изучаемым текстом и фактами своей биографии.

Оборудование:  текст произведения  В.Г. Короленко «Дети подземелья» в полном варианте, портреты героев произведения в исполнении учащихся, “Толковый словарь русского языка” С.И.Ожегова, записи на доске, таблички для создания коллективной картины счастья («еда», «кукла», «друзья», «дом», «мама», «взаимопонимание», «любовь», “ласка»), раздаточный материал, плеер, кукла. 

                                                            Ход урока

Эпиграф: Счастлив тот, кто счастлив дома.

                                                                                                                        Л.Н.Толстой

 

1. Организационный момент.

2. Подготовка к работе по теме урока.

Создание эмоционального настроения: В кабинете у вас царит сказочная атмосфера: яркая мишура кругом, снежинки на окнах, рисунки, Дед Мороз. Скоро Новый год -  праздник,  когда собирается вместе вся семья в родительском доме, родственники друг друга поздравляют и обычно говорят: «С Новым годом! С Новым …?»  Правильно, счастьем. А что такое счастье, как вы думаете?

(Ответы детей)      

Объявление темы, цели и задач урокаРебята, посмотрите на доску, здесь записана тема нашего урока. Подумайте, о чем мы будем сегодня говорить на уроке, на какой вопрос должны будем ответить, и что для этого предстоит сделать вспомнить, рассмотреть.

Запишите тему урока в тетради.

Вступительное слово учителя:

В юности мы спрашивали часто:
На какой тропе искать нам счастья?
И постигли, побродив по свету,
Что особых троп у счастья нету.

Где б ни шли мы — счастье с нами рядом,
Только надо видеть зорким взглядом,
Только слышать чутким ухом надо,
Чтоб узнать его, моя отрада.

                        Н.И. Рыленков

3. Работа по теме урока.

Работа со словарем.

Учитель: Посмотрим в толковый словарь Ожегова.

Дети находят определение “счастья” по словарю и зачитывают его. Записывают определение в тетради.

Беседа по тексту. Используются толстые и тонкие вопросы.

(Постепенно по ходу урока идет проверка домашнего задания)

Учитель: Каждый человек стремится к счастливой жизни. Быть счастливыми хотели и герои произведения Короленко “Дети подземелья”. Давайте вспомним их.

Дети выходят парами, и, в порядке очереди, показывают выполненные ими дома портреты главных героев и дают им словесную характеристику. (Словесный портрет)

1) Соня и Маруся

  • Для чего автор использует такое яркое и в то же время удручающее противопоставление?
  •  Нам В.Г.Короленко повествует, что в жизни каждого из героев были моменты, когда они чувствовали себя хорошо, можно даже сказать были счастливы. В какие редкие моменты герои чувствовали себя счастливыми?

У меня на столе есть таблички, возможно, они помогут вам ответить на этот вопрос…

2) Вася и Валек

  • Послушайте, пожалуйста,  диалог этих героев о краденой булке и попробуйте ответить: «Кто из них прав?» (Метод кейса)

После портрета Васи и Валека выходят ученики и инсценируют  диалог этих героев «о краденой булке».

3)Судья и Тыбурций

Сопутствующее повторение:«Сравнения и их роль в художественном произведении».

Подготовленный ученик в процессе характеристики зачитывает сравнения,   выписанные из текста и комментирует их. (Индивидуальное задание исследовательского характера)

 В ходе размышлений дети выясняют, что делало счастливым каждого из героев (Тыбурция – еда для детей, Марусю – кукла, Валека – встреча с Васей, Соню – ласки с братом, Васю – встреча с друзьями). Для наглядности выбираются соответствующие карточки (“еда”, “кукла”, “друзья”) и прикрепляются на доску.

Обратите внимание на стол. Почему здесь, вместе с текстом повести, другими произведениями В.Г.Короленко мы видим куклу?

Актуализация опорных знаний.

  • Ребята нам пытались передать словесный портрет героя. Какой тип речи при этом они использовали? Какие ещё типы речи можно встретить в художественных текстах? В описании можно выделить…?

4. Физкультминутка.

5. Обобщение и углубление знаний. Дифференцированные задания группам.

Мы с вами вспомнили главных героев, выяснили,  в какие минуты счастье бывало у них в гостях. Сейчас вам нужно немного поработать самостоятельно, но вы будете работать в группах. Задания у вас на столе, быстро распределите их между собой в зависимости от того, кто и какое задание может легко и быстро выполнить. Напротив каждого задания указана оценка, которую получите в случае правильного выполнения.

Приложение 1.

6.Работа с эпиграфом. Многие известные ученые, писатели рассуждали о счастье. Лев Николаевич Толстой считал, что счастлив тот, кто счастлив дома. 

  • Ребята, как вы понимаете эти слова? Согласны ли вы с ними?

7. Вывод: “Картины счастья” из слов на доске, которая и является ответом на поставленный в начале урока проблемный вопрос.

Давайте подведем итог. Так что же нужно человеку для счастья? Ответ озвучивает ученик.

8. Выразительное чтение наизусть отрывка, который завершает произведение. (Индивидуальное задание)

Настоящий мастер никогда не ставит точку в финале своего произведения, оставив читателям множество вопросов. Какие обеты дают дети и выполнят ли они их? Ответить на этот вопрос предстоит вам дома. Это задание на 9 – 10 , и общее для всех с. 172 прочитать,  выписать определения и запомнить.

9. Выставление и аргументация оценок.

10.Рефлексия. Наши девочки для вас и для наших гостей споют песню «Дом», вслушайтесь в слова этой песни.

 Всех прошу задуматься: счастливы ли вы.  Ответ по цепочке, слушая песню изобразите на листе белой бумаги. У меня три маркера. С каким цветом у вас ассоциируется счастье?

Если вы счастливы, рисуем  …. маркером.

Если есть шероховатости -  … маркером.

Если несчастны -  … маркером.

Рисуйте, пожалуйста, геометрическую фигуру, которая у вас ассоциируется со словом «счастье».

Заключительное слово учителя

В завершение нашего урока, мне хотелось бы каждому человеку, присутствующему сегодня здесь, пожелать иметь такой дом, где вас любят, ждут, куда можно приходить в любом настроении, где вас всегда поймут, поддержат, похвалят, согреют теплотой и заботой, и где можно быть самим собой и быть счастливым.

Приложение 1

Задание группы (C)

Метод «Жокей и лошадь». Задание общее для всех 3-х групп. 

Найди соответствия, соедини и выразительно зачитай.

 

Повествование

Разговор двух и более лиц

Рассуждение

Описание картины природы

Портрет

Мысли, выводы, последовательное изложение своих суждений

Пейзаж

Авторский рассказ о героях, о месте действия, о событиях и поступках

Описание

Изображение внешности героя

Диалог

Перечисление основных признаков предмета

Задание группы (В)

Методы «сравнительная характеристика, заполнение таблицы»  

1 группа Васи и Валека

2 группа Маруси и Сони

3 группа Судьи и Тыбурция

Сравните двух героев, найдите общие черты внешности, характера, социального положения и др. и то, чем они отличаются друг от друга.

Общее

Разное

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вывод:

 Задание группы (А)

Метод «мини сочинение-рассуждение»

Составьте устное мини сочинение-рассуждение : «Если бы я мог встретиться с одним из главных героев рассказа «Дети подземелья»

 С кем бы вы встретились? Почему? что бы этому герою или героине сказали?

Задание на 6 – 7 баллов

Найди соответствия, соедини и выразительно зачитай.

Повествование

Разговор двух и более лиц

Рассуждение

Описание картины природы

Портрет

Мысли, выводы, последовательное изложение своих суждений

Пейзаж

Авторский рассказ о героях, о месте действия, о событиях и поступках

Описание

Изображение внешности героя

Диалог

Перечисление основных признаков предмета

 Задание на 8 – 9 баллов

 Сравните Судью и Тыбурция, найдите общие черты внешности, характера, социального положения и др. и то, чем они отличаются друг от друга, запишите в таблицу

Общее

Разное

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вывод:

Задание на 10 баллов

Метод «мини сочинение-рассуждение»

Составьте устное мини сочинение-рассуждение: «Если бы я мог встретиться с одним из главных героев рассказа «Дети подземелья»

 С кем бы вы встретились? Почему? Что бы этому герою или героине сказали?

свернуть