Першы дзень... "Дзень добрага настрою"
Сёння быў адкрыты тыдзень пачатковых класаў "Марафон ведаў". На ўрачыстай лінейцы Чурыла І.Я. пазнаёміла з планам асноўных мерапрыемстваў гэтага тыдня.
Сёння ўсё дзеці малявалі малюнкі на тэму "Няхай заўжды будзе сонца..." Дзень закончыўся беларускімі дзіцячымі гульнямі пад кіраўніцтвам Патрубейка В.М., выхавальніка ГПД.
Другі дзень...
"Дзень роднай мовы"
У гэты дзень вучні 4 класа прынялі ўдзел у турніры знаўцаў "Беларуская мова - родная мова", які падрыхтавала і правяла настаўніца Цандо Н.С. Дзеці актыўна адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах "Шыфраванка", "Хвілінка эрудытаў", "Кемлівыя і знаходлівыя", "Наборшчыкі", "Наадварот", "Чужое слова сярод сваіх".
З вучнямі 2 і 3 класаў настаўніца Чурыла І.Я. правяла гульню- спаборніцтва "Займальная граматыка". Дзеці выконвалі разнастайныя заданні: называлі і замянялі словы, знаходзілі памылкі ў словах, расшыфроўвалі крыжаванкі, адказвалі на пытанні "Бліцтурніра".
Літаратурны рынг "Казачны дзянёк" прайшоў у 1 класе, які правяла настаўніца Драчова Г.А.
Таксама ў вучняў 1-4 класаў прайшоў конкурс "Лепшы каліграф". Настаўнікамі выбраны лепшыя вучні ў якіх прыгожы почырк. Пераможцы абавязкова будуць узнагароджаны.
У час перапынку пачаткоўцы прынялі ўдзел у флешмобе "Я ўмею танцаваць", які падрыхтавала педагог - арганізатар Хрушчынская Ю.В.
Трэці дзень...
"Матэматыка - царыца навук"
Вельмі цікавым і запамінальным стаў гэты дзень для ўсіх вучняў пачатковых класаў.
У час перапынкаў з вучнямі 1 класа былі праведзены матэматычныя гульні: "Рознакаляровая снегавая баба", "Рыбалка" і "Лато".
Вучняў 2 класа сёння чакалі матэматычныя рэбусы і галаваломкі. Разам з настаўніцай Чурыла І.Я. другакласнікі з ахвотай гулялі ў вылічальную машыну, прынялі ўдзел у парадзе галаваломак "Зарадка для розуму".
З вучнямі 3 і 4 класаў настаўніца Цандо Н.С. правяла квэст "У царстве Матэматыкі".
Закончыўся дзень рытмічным перапынкам "Мы танцуем, не сумуем..."
Чацвёрты дзень...
"Цуды роднай прыроды"
У гэты дзень вучні 1 класа наведалі школьны краязнаўчы музей. Загадчык музея, Галавач І.П., правёў цікавае падарожжа па родным краі, расказаў пра жыццё і заняткі нашых прашчураў.
Вучняў 2 класа сёння чакала інтэлектуальная гульня "Прыродазнаўчы футбол". Гульня прайшла яскрава і цікава. Настаўніца Чурыла І. Я. пазнаёміла з правіламі гульні. Вучні лавілі мяч і адказвалі на пытанні звязаныя з прыродай.
З вучнямі 3 класа, бібліятэкар Прыка Л.М., правяла завочнае падарожжа "Паездка ў Казкіна".
Вучні 4 класа, разам са сваёй настаўніцай Цандо Н.С. адправіліся ў віртуальную экспедыцыю "Пра зялёныя лясы і лясныя цуды".
У групе падоўжанага дня выхавацель Патрубейка В.М. правяла віктарыну "Сцяжынкамі роднага краю".
Пяты дзень...
"Карусель творчасці"
Падвядзенне вынікаў.
У гэты дзень прайшоў конкурс малюнкаў "Зіма ідзе", а таксама была арганізавана выстава работ вучняў "Таленавітыя дзеці". Дзеці паказалі сябе майстрамі, кожны стараўся праявіць свае мастацкія і творчыя здольнасці.
На перапынках былі арганізаваны хвілінкі - весялінкі "Танцавальны батл".
У гэты дзень быў падведзены вынік тыдня пачатковых класаў. Пераможцы ўзнагароджаны граматамі у розных намінацыях: "Актыўныя ўдзельнікі ў рамках тыдня пачатковых класаў!", "Лепшы каліграф", конкурсах малюнкаў "Няхай заўжды будзе сонца" і "Зіма ідзе", выставе работ вучняў "Таленавітыя дзеці".
Тыдзень удаўся на славу!
Вось і скончыўся тыдзень пачатковых класаў. Яскравы і насычаны тыдзень скончылі не меньш яскравай лінейкай, дзе былі адзначаны і ўзнагароджаны найбольш актыўныя навучэнцы пачатковых класаў.