Скарбонка роднага краю

20.10.2018

Прывіваць цікавасць да вывучэння роднай мовы і літаратуры, да вывучэння роднага краю, яго звычаяў і абрадаў настаўнікі школы імкнуцца не толькі на сваіх уроках, але і ў пазакласнай дзейнасці.

Так, у суботу, 20 кастрычніка, для вучняў 2-4 класаў прайшла  гульня-віктарына « Скарбонка  роднага краю».  Удзельнікі  разам  з Дзедам Барадзедам  падарожнічалі  па  Беларусі,  атрымалі  асалоду  ад  гучання  і спявання беларускіх народных песень, пасмяяліся  над  інсцэніраванымі  жартамі , пасборнічалі  ў  адгадванні  загадак.  Пераможцы атрымалі невялікія сувеніры, а ўсе разам — незабыўныя эмоцыі і... новыя веды ў сваю беларускую скарбонку.