Аперацыя "Сувенір" і апервцыя "Віншавальная" прайшлі ў школе ў суботні дзень 4 сакавіка. Зусім мала часу засталося да свята 8 сакавіка. Таму вучні з ахвотай прыйшлі ў школу каб падрыхтаваць падарункі свашм матулям, бабулям, сястрычкам.
Пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Хрушчынскай Ю.В. і настаўніцы 4 класа Бакунец С.М. вучні 4-6 классаў вырабілі прыгожыя віншавальныя паштоўкі. Выхавальнік групы палоўжанага дня Патрубейка В.М. з вучнямі 1-3 класаў стварылі цудоўныя букеты кветак. Дзяўчыні 8,9 класаў пад кіраўніцтвам настаўніка абслуговай працы Раманчык Н.П. пашылі ў падарунак матулям сімпатычныя рукавічкі-прыхваткі.
Усе засталіся вельмі задаволены вынікам сваёй працы, а як парадуюцца тыя, хто атрымае такія цудоўныя падарункі!
Ідуць заняткі гуртка "Хуткі мяч"
У школе прайшла працоўная акцыя па збору другаснай сыравіны "Наша піянерская праца табе, Айчына". З самай раніцы вучні неслі ў школу макулатуру, маталалом, пластік.
У акцыі прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў. Праз два тыдні будзе арганізаваны працяг акцыі і ўжо малодшыя школьнікі змогуць паспаборнічаць са старэйшымі ў калькасці здадзенай другаснай сыравіны.