Отчёт за субботу 13.02.21

13.02.2021

Зімой асаблівая ўвага надаецца ахове птушак. Нягледзячы на тое, што яны акружаюць людзей круглы год, прыносяць нам радасць і карысць, але асабліва ў зімовы час, многія птушкі пакутуюць ад холаду і голаду.
У рамках абласной экалагічнай акцыі "Падтрымаем птушак" вучні 3 класа, сумесна з бацькамі, па ініцыятыве свайго класнага кіраўніка Ірыны Якаўлеўны Чурыла, зрабілі кармушкі для зімуючых птушак. Да гэтай справы ўсе падышлі адказна і крэатыўна. Кармушкі атрымаліся як творы мастацтва. Асабліва хочацца адзначыць вучняў: Бакунца Яраслава, Дуброўскую Анастасію, Дранца Данілу, Каляду Лізавету і Стадніка Дзмітрыя.
Мэтай вырабу кармушак было звярнуць увагу вучняў да зімуючых птушак, і што самае галоўнае, дзеці хацелі паказаць, што ў нашых сілах дапамагчы птушкам, братам нашым меншым, перанесці суровыя ўмовы зімы. Калі кожны з нас, змайструе хаця б адну кармушку і своечасова будзе падсыпаць у яе корм, то гэта сапраўды ДОБРАЯ справа і адчувальная дапамога птушкам.
Падтрымайце птушак зімой!


Творческая праздничная мастерская 4 класса подготовила милые сувениры к Дню святого Валентина для своих близких... Влюбленный кот не оставит никого равнодушным...