Отчёт за субботу 15.10.2022

15.10.2022

15 кастрычніка ў нашай школе адбыўся чарговы занятак гуртка "Краязнаўства". Гурткоўцы сумесна з кіраўніком складалі пытанні  анкеты для рэспандэнтаў - сваіх  бабуль і дзядуль, мам і тат, каб сабраць інфармацыю для будучай даследчай работы "Вайна ў  гісторыі маёй сям'і".  У працэсе работы над праектам аказалася, што амаль у кожнага удзельніка гуртка прадзядуля/прабабуля ваявалі на фронце, прайшлі канцлагер, працавалі ў тыле для перамогі, былі остарбайтарамі ў нацысцкай Германіі, або нават загінулі на вайне... Захоўваць гістарычную спадчыну, шанаваць памяць пра родных, берагчы  сямейныя рэліквіі, памятаць  гісторыі пра сваіх блізкіх, якія перажылі вайну -  вось такія мэты  аб'ядноўваюць гурткоўцаў - вучняў 6-8-ых класаў.  Гэта тое, што яднае сем' і, умацоўвае сувязь паміж пакаленнямі, усталёўвае сямейныя традыцыі, развівае навыкі работы з інфармацыяй і навукова - пошукавай дзейнасцю, згуртоўвае дзяцей і дарослых,фарміруе цікавасць і павагу да мінулага сваёй  малой Радзімы.