«Поле цудаў – па-беларуску»

24.12.2019
Зімовыя святкі. Па такой тэме 21 снежня прайшло цікавае мерапрыемства ў 5 класе. Для правядзення свята ў класе была выбрана незвычайная форма – «Поле цудаў». Яркі, рознакаляровы барабан, сюрпрызы, падарункі, шанцаванне, музычныя паўзы са сцэнкай і полькай, цікавы вядучы (Дзед Барадзед)... – вось толькі некаторыя вызначальныя рысы гэтага мерапрыемства. Усе прысутныя – бацькі, вучні, госці – атрымалі шмат пазітыву і папоўнілі свае веды пра традыцыі і звычаі правядзення Калядак на Беларусі. З надыходзячымі святамі!