“Грошык і таямнічы кошык. Азбука фінансавай граматнасці"
16.03.2019Выдадзеная дзіцячая беларускамоўная кніга “Грошык і таямнічы кошык. Азбука фінансавай граматнасці". Яе аўтар — пісьменнік Уладзімір Ліпскі. Гэта сумесны праект Беларусбанка і дзіцячага часопіса "Вясёлка".
Аповесць-казка Ліпскага на працягу двух гадоў друкавалася ў часопісе "Вясёлка". Яе герой — Грошык, ён знаёміць дзяцей са сваімі прыгодамі ў Краіне грошай. Там праводзяцца займальныя фінансавыя ўрокі, складаецца грашовая энцыклапедыя. Грошык дапамагае маленькім чытачам разабрацца ў складаных фінансавых пытаннях (напрыклад, што такое сямейны бюджэт, бізнес, банкаўская картка).
Финансовая грамотность для учащихся 11 кл.