Экскурсія ў Белавежскую пушчу
16.12.2018Прывітанне з сапраўднай навагодняй казкі прывезлі для ўсіх вучняў маленькія падарожнікі з 2 класа. Вучні разам з настаўніцай наведалі старажытнейшую запаведную Белавежскую пушчу і рэзідэнцыю Дзядулі Мароза.
Казачныя падарункі ад самой матулі прыроды пачаліся ячшэ на пачатку падарожжа. З раніцы кружыў бялюткі сняжок, таму старажытны лес сустрэў дзяцей ва ўсёй сваёй зімовай прыгажосці. Грацыёзныя лані, магутныя зубры, прыгажуны-алені, нават мішка, які ( як заўважылі самі вучні) прачнуўся, каб сустрэць Новы год, уразілі другакласнікаў. Пасля наведвання музея прыроды нарэшце доўгачаканая казка! Сустрэча не толькі з самым галоўным чараўніком і яго ўнучкай, а шматлікімі казачнымі героямі, запальванне першай у гэтым годзе навагодняй елачкі, падарункі ( без іх і свята не свята!) , прымерка валёнак і рукавіцы Дзеда Мароза, загадванне пажаданняў ля млына пажаданняў ,магчымасць паласавацца ў “Хаце Дзядулі Мароза “ стравамі беларускай кухні – усё гэта і многае іншае надоўга застануцца ў памяці малят.
Цудоўнага ўсім Новага года і Каляд!