“Служба ў арміі – за і супраць”

30.11.2018

Служба ў арміі – за і супраць”

“Служба ў арміі – за і супраць” – пад такой назвай прайшла класная гадзіна ў 11 класе ( класны кіраўнік Прыка Т.І.). На сустрэчу быў запрошаны былы выпускнік школы Андрусевіч Віктар Мікалаевіч, які нядаўна дэмабілізаваўся з часці № 12/35 г.Пінска. Служба ў пагранічных войсках дала магчымасць Віктару “вырасці маральна і фізічна, выпрацаваць цвёрдасць характару і стаць сур’ёзным чалавекам”. Аб гэтым ён падзяліўся з юнакамі 11 класа. Да сустрэчы сярод юнакоў было такое меркаванне: 50% - “за” службу ў арміі, а  50% - “супраць” “марная растрата часу” (боязь там апынуцца). Пасля сустрэчы сітуацыя памянялася ў лепшы бок ( на 70% і 30% адпаведна). За час мерапрыемства моладзь ідэалагічна вырасла, выказаўшы жаданне служыць на карысць Радзімы і быць гатовымі ў любы час абараніць яе (нават дзяўчаты выказалі жаданне служыць у арміі).