75-годдзю Хатынскай трагедыі прысвячаецца...

22.03.2018

Хатынь

Дваццаць шэсць каміноў,
Дваццаць шэсць каміноў,
Дваццаць шэсць
                       і далёкіх,
                                  і блізкіх мне сноў.
Ды плывуць і крычаць
                              нада мной груганы,                            

Што не сны — каміны.
О, не сны — каміны!
На халодным граніце
                              ляжыць цішыня,
Толькі крык груганоў
                              аніяк не суняць.
I ў вачах загараюцца раптам кастры,
А з кастроў — невыносныя стогны і крык.
Дваццаць шэсць тых кастроў,
Дваццаць шэсць тых кастроў,
А ў кастрах мы,
                     жывыя,
                                заместа дроў.
Па-над Белаю Руссю
                                палаюць кастры,
Над усёю зялёнай планетай —
                                         кастры.
Нада мною — кастры,
Пада мною — кастры, —
Я не бачыў такое злавеснай
                                         зары...
Дым і попел.
He ўгледзіш нідзе сінявы.
Вы, хатынцы, згарэлі,
Я — хатынец жывы!
Нашу памяць жалобныя будзяць званы.
Цішыню мне пачуць дапамогуць яны.
Сэрца,
         слухай званы,  
                              помні ўсё, 
                                             не астынь,
Як дагэтуль не стыне
На лясной лугавіне
Мая рана, мой боль,
Мая памяць — Хатынь.                                            

 Кажуць, што час лечыць…. Ёсць такія “раны”, якія не зможа вылечыць час. Пра адну з такіх ран у сваім вершы “Хатынь” расказвае паэт Сягей Законнікаў. У жыцці чалавека шмат радасных дат, але мы павінны памятаць і пра такія жудасныя даты,  як дата 22 сакавіка 1943… Дзень, калі “памерла”, згарэла разам з людзьмі цэлая вёска…. Мы не забываем гэтую дату, не маем права забываць. У памяць аб гэтай трагедыі ў 5-м класе  прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў пра вайну і трагедыю ў Хатыні. Мерапрыемства пачалося з прэзентацыі пра трагедыю, потым прачытаў верш пра вайну вучань 11 класа Саўлук Андрэй, які і пазнаёміў дзяцей з сапраўднай прычынай , па якой была знішчана вёска. Андрэй расказаў, што 74 гады таму была спаленая беларуская вёска Хатынь.Азвярэлыя фашысты ўварваліся ў вёску Хатынь і абкружылі яе. Жыхары вёскі нічога не ведалі аб тым, што раніцай у 6 км ад Хатыні партызанамі была абстраляна аўтакалона фашыстаў і ў выніку нападу забіты шэф-камандзір першай роты гауптман (капітан) паліцыі. Ім аказаўся Ганс Вельке — чэмпіён Алімпійскіх гульняў у 1936 г па штурханню ядра. Знакаміты спартсмен, як сцвярджаюць, асабіста знаёмы з Адольфам Гітлерам.Ні ў чым не вінаватым людзям фашысты ўжо вынеслі смяротны прысуд. Усё насельніцтва Хатыні ад малога да вялікага — старых, жанчын, дзяцей-выганялі з дамоў і гналі ў калгасны хлеў. Прыкладамі аўтаматаў падымалі з пасцелі хворых, старых, не шкадавалі жанчын з маленькімі і груднымі дзецьмі. Сюды прывялі сям'і Іосіфа і Ганны Бараноўскіх з 9 дзецьмі, Аляксандра і Аляксандры Навіцкіх з 7 дзецьмі; столькі ж дзяцей было ў сям'і Казіміра і Алены іотко, самаму маленькаму споўніўся толькі адзін год. У гумно прыгналі Веру Яскевіч з сямінядзельным сынам Толікам. Леначка Яскевіч спачатку схавалася ў двары, а затым вырашыла надзейна схавацца ў лесе. Кулі фашыстаў не змаглі дагнаць бягучую дзяўчынку. Тады адзін з фашыстаў кінуўся за ёй, дагнаўшы, расстраляў яе на вачах у звар'яцелага ад гора бацькі. Разам з жыхарамі Хатыні ў хлеў прыгналі жыхара вёскі Юркавічы Антона Кункевіча і жыхарку вёскі Камена Крысціну Слонскую, якія апынуліся ў гэты час у вёсцы Хатынь.

 

Ні адзін дарослых не змог застацца незаўважаным. Толькі траім дзецям — Валодзю Яскевічу, яго сястры Соні Яскевіч і Сашу Жалабковічу — ўдалося схавацца ад гітлераўцаў. Калі ўсё насельніцтва вёскі было ў хляве, фашысты замкнулі дзверы хлява, абклалі яго саломай, аблілі бензінам і падпалілі. Драўляны хлеў імгненна загарэўся. У дыме задыхаліся і плакалі дзеці. Дарослыя спрабавалі выратаваць дзяцей. Пад напорам дзясяткаў чалавечых целаў не вытрымалі і паваліліся дзверы. У падпаленай вопратцы, ахопленыя жахам, людзі кінуліся бегчы, але тых, хто вырываўся з полымя, фашысты стрымана расстрэльвалі з аўтаматаў і кулямётаў. Загінулі 149 чалавек, з іх 75 дзяцей да 16-гадовага ўзросту. Вёска была разрабавана і спалена дашчэнту.

 Вучні 5 класа прынялі актыўны ўдзел у конкурсе вершаў. Вельмі пранікнёна чытала верш Вярэніч Кацярына, якая і стала пераможцай конкурсу. Уразілі гледачоў настрой і чытанне верша Бакунец Анастасіі . Патрубейка Паліна прачытала самы вялікі верш з глыбокім сэнсам. Сярод хлопчыкаў увагу гледачоў прыцягнуў Аляксей Стэльмах. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі і гледачы, вучні 7 “Б” класа. Вельмі пранікнёны верш “Анёл”прачытала Аліна Шпігановіч.

 Апошнім акордам мерапрыемства стала выступленне вучаніцы 11 класа Раманчык Дар'і, якая выканала ў стылі акапэла песню знакамітага Марка Бернэса “Журавы”. Ніхто з удзельнікаў конкурсу і гледачоў не застаўся раўнадушным да прыгожага , чароўнага голасу мілай спявачкі-прыгажуні. У склад журы увайшлі Раманчык Дар'я, Саўлук Андрэй , настаўніца інфарматыкі ПаўляцоваТаццяна Аляксандраўна і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Раманчык Ніна Пятроўна. Мерапрыемства правяла Вольга Аляксандраўна Цернавая, класны кіраўнік 5 класа. Усім дзякуй за актыўны ўдзел!