педагагічны марафон пераемнасці ў рабоце школы і дзіцячага сада па фарміраванні даследчых уменняў дашкольнікаў і малодшых школьнікаў
15.02.2016На працягу тыдня прайшоў педагагічны марафон пераемнасці ў рабоце школы і дзіцячага сада па фарміраванні даследчых уменняў дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Тыдзень пачаўся са знаёмства з планам работы: была пастаўлена мэта і акрэслены задачы.
Настаўніца 3 класа Бакунец С.М. правела майстар-клас "Як фарміраваць даследчыя ўменні малодшых школьнікаў? Ці патрэбна гэта? Для чаго? Якія вынікі?" На гэтыя пытанні мы знайшлі адказы пазнаеміўшыся з сістэмай работы Бакунец С.М. па фарміраванні даследчых уменняў у малодшых школьнікаў, якую яна вядзе на працягу пяці гадоў. Нашай увазе былі прадстаўлены праекты: "Зялены дом", "Хлебныя крышкі", "Цікавая зіма", "Маленькія чараўніцы".
Настаўніца 1 класа Драчова Г.А. запрасіла на пазакласнае мерапрыемства "Паветра-умова жыцця". Вучні разам з настаўніцай даследавалі ўласцівасці паветра. Яны шукалі адказы на пытанні: ці мае паветра колер, форму, пах, сілу? Каб адказаць на гэтыя пытанні, яны рабілі доследы: "Ловілі" паветра ў целафаныя мяшэчкі, "запускалі" ракету, апускалі ў ваду ачышчаны і неачышчаны мандарын.
На адкрытым уроку па вучэбным прадмеце "Чалавек і свет" вучні знаеміліся з прыкметамі, асаблівасцямі ранняў вясны у прыродзе. Таксама былі прадэманстраваны даследчыя работы вучняў, якія на НПК "Я-даследчык" былі адзначаны дыпломамі.
З 15 лютага настаўнікі наведваюць заняткі ў дзіцячым садзе.
Марафон працягваецца...