Дзень роднай мовы

21.02.2020

21 лютага 2020 года ў нашай школе прайшоў Дзень роднай мовы пад дэвізам:

Дык чаруй жа людзей паміж
моваў другіх
І гучы вечна, ярка і нова
Мова продкаў маіх і
 нашчадкаў маіх -
Беларуская родная мова!
Алесь Ставер

Вучні пазнаёміліся з цікавымі цытатамі пра мову, паспрабавалі свае сілы ў разгадванні крыжаванкі, даведаліся шмат новых слоў на беларускай мове праз інтэрактыўныя малюнкі, успомнілі беларускіх аўтараў і іх творы. Пазнаёміліся з новымі цікавымі творамі пра беларускіх падлеткаў, якія таксама напісаны беларускімі аўтарамі. А яшчэ вучні пісалі пяшчотныя беларускія словы і ставілі падабайкі. Вучням розных ступей былі прапанаваны конкурсныя заданні, пытанні і рэбусы. Асобна быў аб'яўлены конкурс на лепшы верш або сачыненне пра мову. Усіх віншуем з Днём роднай мовы, жадаем гаварыць на ёй і не забываць, бо хто не ведае мовы сваёй, той не ведае сябе.