У кожным з нас жыве артыст...

01.04.2020

Пад такой назвай 1 красавіка прайшло сямейнае свята ў 5 класе, якое было прымеркавана да Сусветнага дня тэатра. Кожны вучань пятага класа змог прыняць удзел у пастаноўках і праявіць свае тэатральныя здольнасці. Прысутныя паглядзелі драматычныя творы — «Баладу аб чатырох заложніках» А.Куляшова да 75-годдзя Вялікай Перамогі і маральна-філасофскую баладу "Здрада" аб праблемах бацькоў і дзяцей, а таксама былі пастаўлены камедыйныя творы (урыўкі з п'есы А.Дударава "Вечар", "Мужык і жонка" і інш.).
На працягу мерапрыемства госці і самі артысты "прайшлі" школу маральнай чысціні і сумлення, міласэрнасці і дабрыні і пры гэтым атрымалі вялікае задавальненне ад убачанага.

1

2

4 3 6