Добры прыклад

19.01.2021

19 студзеня 2021 г. адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная віншаванню прызёра абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры Патоцкай Наталлі.

Прыгожа аформленая вывеска-віншаванне, "букет" рознакаляровых шароў з надпісамі, падарункі, шмат воплескаў, пажаданняў... – усё гэта было адрасавана настаўнікамі і вучнямі вучаніцы 10 класа Патоцкай Наталлі. Сама вучаніца была прыемна ўражана і падзялілася з задавальненнем сакрэтамі свайго поспеху, чым і паказала добры прыклад для астатніх вучняў. 

Поспехаў табе, Наталля, у рэспубліканскай алімпіядзе!