Дзень беларускай навукі

28.01.2021

Кожны год у апошнюю нядзелю студзеня мы адзначаем Дзень беларускай навукі. 28 студзеня 2021 года ў 6 класе прайшла класная гадзіна ў рамках праекта ШАГ, якая і была прысвечана гэтай даце. Вучні паглядзелі відэафільм аб гісторыі стварэння Акадэміі навук, ацанілі ўклад Я.Карскага, Я.Лёсіка ў развіццё беларускага мовазнаўства. Вучням вельмі спадабаліся цікавыя распрацоўкі вучняў і студэнтаў, якія прынялі ўдзел у конкурсе «100 ідэй для Беларусі».

У канцы занятку вучні падзяліліся сваімі марамі, у якой сферы яны хацелі б ажыццявіць сваю творчую ідэю. Робататэхніка, харчовая прамысловасць, раслінаводства, ІТ-тэхналогіі ... . Прыемна, што ўжо зараз «наша моладзь» (6 кл.) ставіць такія мэты. Яны — наша будучыня!