Сузор’е надзей
10.02.2021Высокі вынік паказалі нашы юныя навучэнцы ў раённым этапе інтэлектуальна-забаўляльнай гульні ГА “БРПА” “Акцябрацкі квіз”, якая прайшла 5 лютага. Каманда “Сузор’е” у складзе вучняў 3 класа Бакунца Яраслава, Веляшкевіча Максіма і вучняў 4 класа Баўсуна Міхаіла, Мулярчык Ганны, Саўлука Мікалая і Уродніч Марыі заняла 2 месца ў раёне. Кожны з дзяцей унёс значны ўклад у поспех каманды, праяўляў актыўнасць і высокую зацікаўленасць у поспеху. Калі ж узнікалі сумненні, рашаючую ролю брала на сябе капітан – Марыя Уродніч.
Спадзяёмся, што члены каманды-пераможцы стануць сапраўднай надзеяй нашай школы.