Дзень беларускага пісьменства

06.09.2021

6 верасня ў нашай школе прайшла тэматычная гадзіна інфармацыі. У 5-ым класе яна была прысвечана XXVIII Дню беларускай пісьменнасці. Пяцікласнікі пазнаеміліся з гісторыяй заснавання свята, даведаліся з якой мэтай і для чаго яно праводзіцца ў нашай краіне. Прасачылі па карце Беларусі ў якіх гарадах і ў якія гады святкаваўся Дзень беларускай пісьменнасці. З запалам адгадвалі па партрэтах знаемых яшчэ з малодшых класаў дзеячаў культуры Беларусі і з цікавасцю адкрывалі для сябе новых, знакамітых асоб нашай гісторыі, якія праславілі нашу Беларусь ў справах асветы, кнігадрукавання і літаратуры. Не менш цікавым для вучняў было віртуальна ўбачыць арт- аб'екты і помнік гарбару, якія былі адкрыты ў Капылі ў гэтым годзе і даведацца аб тым, што яны сімвалізуюць. У цэлым, мерапрыемства атрымалася не толькі актуальным, але і змястоўным , цікавым і карысным.