Інтэлектуальнае спаборніцтва да Дня маці

14.10.2021

З Пакровам! 14 кастрычніка штогод адзначаецца вельмі важнае ў жыцці беларусаў свята -- Дзень маці. У 7 класе гэтае свята прайшло ў форме інтэлектуальнага спаборніцтва. Удзельнікі мерапрыемства паказалі добрае веданне народных святаў, звычаяў, праспявалі пакроўскія частушкі, паспрабавалі сябе ў ролі сватоў у час "заручын", у разгадванні крыжаванак, рэбусаў, у хуткасці "сабірання " прыказак аб маці... У час свята вучні прадэманстравалі і свае акцёрскія здольнасці, паказаўшы ўрывак з п'есы "Паўлінка". Асаблівую прыгажосць святу надалі крэатыўна зробленыя "Сямейныя гербы" і цікава напісаныя сямейныя гісторыі. Журы (а гэта вучні 9, 11 класаў) падзякавалі ўсім прысутным за створанае "свята душы" і пажадапі, каб удзельнікі не ведалі стомы на працы і дома і захавалі такі пазітыўны настрой і далей.