Тыдзень астраноміі. Дзень трэці

17.11.2021

У трэці дзень Тыдня астраноміі прайшоў конкурс прэзентацый “Будова Сонечнай сістэмы”, на які былі прадстаўлены работы 10 і 11 класа. Таксама сёння настаўнік астраноміі Хрушчынскі С.В. правёў адкрытае мерапрыемства з навучэнцамі 11 класа “Падарожжа на Марс”. Шляхам выканання розных заданняў, якія патрабавалі выкарыстанне розных якасцей навучэнцаў, сумесную работу ў групах, усё-такі ўдалося "каланізіраваць" планету Марс. Каманда-пераможца ўстанавіла на Марсе свой сцяг.