Тыдзень астраноміі. Дзень чацвёрты

18.11.2021

18 лістапада у кабінеце інфарматыкі адбылося грандыёзнае астра-кіберспартыўнае мерапрыемства "Пілоты-зоркалёты". Вучні 8-11 класаў згуртавалісь на каманды па 3 чалавекі. Прыемна, што сярод іх было некалькі дзяўчынак. Паміж камандамі прайшла касмічная гульня па пілаціраванню зоркалётаў. Тут было ўсё: віртуальная барацьба, радасць ад выігранай дуэлі, горыч ад паражэння, падтрымка ад партнёраў і многа іншых эмоцый.

Таксама ў гэты дзень навучэнцы малі магчымасць разгадаць астранамічныя крыжаванкі і паўдзельнічаць у творчым праекце “Новае сузор’е”.