Раённая краязнаўчая алімпіяда

02.02.2022

31 студзеня прайшоў апошні, 2 -і этап раённай краязнаўчай алімпіяды. Хорскую школу прадстаўляла каманда вучняў 9-11 класаў у складзе 6 чалавек (Стахейка Таццяна, Бакунец Дар'я - 11 кл., Веляшкевіч Алена, Клімавец Кірыл, Якімовіч Максім - 10 кл., Вярэніч Кацярына - 9 кл.) Хлопцы і дзяўчаты папярэдне паспяхова справіліся з дзвюма турамі першага этапа - напісанне эсэ "Родны край :вядомы і невядомы" (Вярэніч Кацярына, настаўнік Цернавая Вольга Аляксандраўна), стварэнне настольнага каляндара ў тэхніцы скрапбукінг "Беларускі колагод" (Веляшкевіч Алена, Стахейка Таццяна, Кунай Ганна, Вярэніч Кацярына, настаўнік Трухановіч Аксана Міхайлаўна). На апошнім этапе ўся каманда  сумесна ў рэжыме анлайн выконвала заданні краязнаўчага дыктанта, да якога вучні папярэдне рыхтаваліся з настаўнікамі - прадметнікамі (Галавачом І. П., Трухановіч А. М., Цернавой В. А.). Хлопцы і дзяўчаты нашай школы ў чарговы раз даказалі добрыя веды ў галіне геаграфіі, гісторыі, беларускай літаратуры, праявілі эрудыцыю і шырокі кругагляд, уменне працаваць у камандзе . Вынікам плённай працы вучняў і педагогаў стаў дыплом 2-й ступені ў раённым этапе алімпіяды. Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў у абласным этапе!