ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
21.02.202221 лютага ў Хорскай сярэдняй школе адзначалі свята роднай мовы. Прайшло яно пад дэвізам: "Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!" Усе ўдзельнікі свята сапраўды стараліся размаўляць на роднай мове. У рамках свята прайшла традыцыйная ўжо "Купалаўская дыктоўка", якую правялі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Прыка Таіса Іванаўна і Цернавая Вольга Аляксандраўна. У дыктоўцы прынялі ўдзел вучні 11, 10, 9 класаў, настаўнікі і бацькі. Пісалася дыктоўка лёгка і з прыемнасцю. Рэзультатам былі задаволены ўсе. На памяць удзельнікі дыктоўкі атрымалі паштовачкі.
Былі падрыхтаваны настаўнікамі і інтэрактыўныя стэнды-выставы пра гісторыю свята ў нацыянальным стылі, дзе вучні маглі прачытаць выказванні пра мову, прыняць удзел у акцыі "Мае радкі пра каханне на роднай мове", " Зрабі сэлфі", " Рэбусы", паўдзельнічаць у онлайн-віктарыне праз кьюаркоды. Даведацца значэнне паўсядзённых знаёмых слоў на роднай мове.
Акрамя таго паміж вучнямі 5 і 6 класаў прайшоў конкурс паштовак да дня роднай мовы. Журы ацаніла работы.
Сярод вучняў 7 і 8 класаў Таіса Іванаўна правяла інтэлектуальна-пазнавальную гульню з элементамі тэатралізацыі, усе ўдзельнікі былі задаволены.
А вучні 5 і 6 класаў прынялі ўдзел у забаўляльна-пазнавальнай філалагічнай гульні " Знаўцы роднай мовы", якую правяла Вольга Аляксандраўна.
Дзеці атрымалі сувеніры і задавальненне ад мерапрыемстваў.
Любіце і шануйце родную мову, яна наш скарб!
Свая гульня " З родным словам па жыцці" прайшла ў 7-8 класах да Дня роднай мовы.Удзельнікі прадэманстравалі добрае веданне лексікі беларускай мовы, звычаяў, фальклору, прачыталі па памяці вершаваныя радкі знакамітых паэтаў... А ўдзельнікі тэатральнага гуртка паказалі пастаноўку "Цар Ірад" з рэпертуару народнай батлейкі. Верыцца: калі так аддана імкнецца да ведаў маладое пакаленне, з вялікім імпэтам вывучае" наша кроўнае"- ёсць Будучыня ў нас, будзе жыць шчасліва родная Мова і мы, Беларусы!!!