День в музее

06.04.2022

6 красавіка вучні пачатковых класаў наведалі краязнаўчы музей у Століне. Дзецям была прапанавана цікавая, змястоўная экскурсія, у ходзе якой яны пазнаёміліся з экспазіцыямі прыроды роднага краю, калекцыямі насякомых і рыб. У зале археалогіі - дзеці ўбачылі калекцыю каменных сякер. У ліку найбольш цікавых экспанатаў гістарычнай часткі экспазіцыі, дзяцей зацікавілі: стол, крэсла і прадметы хатняга ўжытку княжацкага сямейства Радзівілаў, крэсла ручной работы XVIII ст., калекцыі старадаўняй халоднай і агнястрэльнай зброі, ручнікоў і паясоў, генеалагічнае дрэва Радзівілаў, станковы кулямёт сістэмы Максіма і інш.