Нам гэты мір завешчана берагчы

27.04.2022

27 красавіка ў нашай ўстанове адукацыі праўшоў урок Памяці для вучняў 5-6 класаў "Нам гэты мір завешчана берагчы". Акцэнт быў зроблены на дзецях  піянерах-героях Вялікай Айчыннай вайны, сярод якіх былі і 2 беларусы-Марат Казей і Зіна Партнова. Вучні праглядзелі відэафільм "5 піянераў- герояў ВАВ", даведаліся аб лёсах падлеткаў ў гады ВАВ і іх ўкладзе ў будучую Перамогу. Таксама вучні пазнаеміліся з выставай "Генацыд беларускага народа", даведаліся пра значэнне гэтага тэрміна, пра тое, які лёс чакаў беларусаў згодна з нацысцкім планам "Ост ", а яшчэ з цікавасцю паслухалі пра адзін з жудасных фактаў генацыду беларусаў, пра адзіны помнік ў свеце, прысвечаны дзецям - ахвярам вайны - мемарыял "Чырвоны Бераг". Напрыканцы ўрока вучні ў групах папрацавалі са стыкерамі-"зорачкамі" і сумесна адказалі на пытанне "Навошта патрэбен быў сенняшні ўрок Памяці?" Ва ўсіх адказах праглядвала адзіная думка : каб памятаць тых, дзякуючы каму мы жывем зараз і берагчы мір на нашай зямлі.