Наш боль, наш смутак...

26.04.2022

25 красавіка ў 8 класс быў праведзены урок- рэквіем да Дня Чарнобыльскай трагедыі "Наш боль, наш смутак...". Вучням быў паказаны фільм пра гісторыю гэта жудаснай падзеі, вучні пазнаёміліся з тымі людзьмі якія выступілі першымі на барацьбу з гэтай тэхнагеннай катастрофай. Убачылі як зараз выглядае Чарнобыль і горад -прывід Прыпяць. Вучні даведаліся аб уплыве радыяцыі на арганізм чалавека і навакольнае асяроддзе. Таксама была прапанавана выстава кніг мастацкай літаратуры, галоўнай тэмай якіх быў Чарнобыль і уплыў гэтай падзеі на людзей і іх лёс.