Рэспубліканскі дыктант «Дзень народнага адзінства»

16.09.2022

З 14 па 17 верасня 2022 года ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі краіны ў рамках класнай гадзіны праходзяць адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню народнага адзінства.

Новае дзяржаўнае свята, якое адзначаюць 17 верасня, з'явілася ў календары Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе.

17 верасня 1939 года пачалося ўз'яднанне Заходняй і Ўсходняй Беларусі. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы. Адноўленае адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у Вялікай Айчыннай вайне, стаць адным з сузаснавальніц ААН.

З 19 па 23 верасня 2022 года пройдзе Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

Напярэдаднi правядзення Тыдня 16 верасня 2022 года адбыўся рэспубліканскi дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Вучні 8-11 класаў нашай установы таксама прынялі ўдзел у дадзеным мерапрыемтве.