Літаратурная гасцёўня

22.09.2022

22.09.2022 у рамках тыдня родной мовы вучні 6 класа прынялі ўдзел у творчай сустрэчы " Літаратурная гасцёўня" ў школьным музеі. Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменнікаў-землякоў, даведаліся цікавыя факты пра іх творчасць. Асобую ўвагу прыцягнулі такія рэчы, як пячатная машынка, старадаўні прыбор для пісьма і яшчэ розныя цікавыя экспанаты музея. Пасля творчай сустрэчы задаволеныя і натхнёныя ўдзельнікі адправіліся ствараць уласныя аўтэнтычныя творы - паштоўкі-пажаданні роднай мове.