Смачна есці " па- беларуску"

23.09.2022

23 верасня ў рамках Тыдня роднай мовы прайшла класная гадзіна ў 8 класе "Смачна есці " па- беларуску"". Мерапрыемства прайшло пад дэвізам "Нас яднае мова і культура". Удзельнікі каманд складвалі лагічныя ланцужкі прыказак, адгадвалі і называлі нацыянальныя беларускія стравы, прысмакі, напоі, дзяліліся рэцэптамі асабістага прыгатавання некаторых з іх. Таксама навучэнцам было прапанавана ўспомніць неўміручыя творы У.Караткевіча, Я. Коласа і назваць згаданыя ў іх стравы. Асабліва эмацыянальна прайшоў музыкальны конкурс на лепшае выкананне слупка з жартоўнай беларускай народнай песні "А я ў печы не паліла, мілы мой, міленькі", дзе хлопцы і дзяўчаты, выступаючы дуэтам, пабывалі ў ролі гаспадара і гаспадыні. Васьмікласнікам давялося дзесьці лёгка, а дзесьці і цяжка паднімаць "скібіну роднага слова" - а гэта значыць, што мову трэба і далей пазнаваць, развіваць, бо яна - наш духоўны скарб.