Мая родная мова, ганаруся табой!
29.09.2022На працягу верасня 2022 года ва ўстановах адукацыі рэспублікі праходзіць адкрытая дыстанцыйная паэтычнай акцыя «Мая родная мова, ганаруся табой!».
Акцыя праводзіцца з мэтай развіцця творчага патэнцыялу вучняў, далучэння праз мову да культурных традыцый беларускага народа і прымеркавана да Тыдня роднай мовы.
Асноўныя задачы мерапрыемства:
➢ павышэнне цікавасці вучняў да вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»;
➢ папулярызацыя паэтычных твораў на беларускай мове;
➢ выхаванне ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму;
➢ падтрымка творчых ініцыятыў;
➢ спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў акцыі.
Удзельнікам акцыі даецца магчымасць прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала відэаролікі з запісамі выразнага чытання на памяць верша, які напісаны на беларускай мове.
З мэтай реалізацыі мерапрыемства на Youtube-канале нацыянальнага адукацыйнага партала адкрыта старонка для публікацыі відэаролікаў чытальнікаў.
У акцыі «Мая родная мова, ганаруся табой!» прыняла ўдзел Патрубейка Ульяна, вучаніца 9 класа, якая прачытала верш "Родны куточак".