Тыдзень гісторыі. Дзень чацвёрты

15.12.2022

Тэмай чацвертага дня стала "Terra incognita. Беларусь невядомая". 

Вучні 4 класа складалі пазл-карту "Мая Радзіма Беларусь", здзейснілі па ёй  віртуальнае падарожжа і пазнаёміліся са славутасцямі нашай Радзімы, а потым адказалі на пытанні віктарыны "Старажытная Беларусь".  
Віктарына "Гарады Берасцейшчыны "  была накіравана на веданне гісторыі сваей малой радзімы. 
Аднак гвоздзем праграмы дня стала   "Крама старажытнасцяў "-конкурс - выстава старажытных рэчаў, на якім патрэбна было зрабіць рэкламу - "продаж" аднаго рарытэта. Вучні 5-11 - х класаў прынялі у ёй  актыўны ўдзел. Найбольшую колькасць старажытных рэчаў прадставілі вучні 9, 8, 7, 6, класаў.  Ну, а хто стаў "геніем маркетынга" стане вядома праз некалькі дзён. Выстава выклікала ажыўлены інтарэс у вучняў, прынесла пазітыўны настрой настаўнікам і паказала, наколькі важна зберагаць сямейныя рэліквіі, паважна і беражна ставіцца да гісторыі сваей сям'і.