Старт тыдня пачатковых класаў
06.03.2023З 6 сакавіка ў школе стартаваў тыдзень пачатковых класаў пад дэвізам «Калі хочаш лепшым стаць, трэба веды здабываць». Першы дзень, панядзелак, прайшоў як дзень мовазнаўцаў. Пачаўся дзень з выканання гімна і ўрачыстай лінейкі, дзе вучні пазнаёміліся з планам тыдня. У гэты ж дзень 1,2 кл наведалі школьны музей. У трэцім класе прайшла гульня «Перакладчыкі», а некаторыя вучні 4 класа прапрацавалі алімпіядныя заданні школьнага этапу па беларускай мове. Перапынкі былі запоўнены беларускімі гульнямі.