Гульня-аукцыен "Скарбы Вялікага Княства Літоўскага"
13.05.2023Напярэдадні свята Дня Дзяржаўных Сцяга, Герба і Гімна Рэспублікі Беларусь, 13.05 2023 г., вучні 6 класа здзейснілі інтэрактыўную вандроўку ў гістарычнае мінулае нашай Беларусі. Гульня-аукцыен "Скарбы Вялікага Княства Літоўскага" запрашала "прадаць" свае веды ўсіх знаўцаў сярэдневяковай гісторыі. Вучні ўспаміналі даты галоўных падзей, звязаных з нашай сярэдневяковай дзяржавай, імены палітычных і ваенных дзеячаў, архітэктурныя збудаванні перыяда ВКЛ, якія захаваліся да нашых часоў, прадметы культуры і цікавыя гісторыі, звязаныя з імі. У фармаце "Сваёй гульні" кожны мог выбраць сабе заданне па свайму густу і магчымасцях, таму прайграўшых у аукцыене не было. "Прадаўшы" свае веды, за правільны адказ можна было зарабіць "залаты дукат"-шакаладную манету.... Другі тур гульні адбудзецца ў канцы навучальгага года. Таму што ведаць мінулае сваей Радзімы і шанаваць яе дзяржаўныя сімвалы - абавязак кожнага беларуса.