"Сіла беларускага народа ў яго адзінстве!"
15.09.2023У час правядзення мерапрыемства дзеці даведаліся, што гэта за свята? Чаму і калі мы пачалі адзначаць гэтую дату?
Вучні самі, на прыкладзе казкі "Рэпка", растлумачылі значэнне слова "адзінства". Іменна, дзякуючы адзінству і згодзе героі аказаліся здольнымі выцягнуць з зямлі велізарную рэпку. У гэтай казцы закладзена народная мудрасць: агульная мэта дасягаецца сумеснымі намаганнямі!
У канцы мерапрыемства дзецям было прапанавана зрабіць неразрыўны ланцужок у выглядзе сэрца. Яно будзе адзначаць любоў да нашай Радзімы, а затым палажыць далоні на далоні і сказаць свае пажаданні ўсім людзям Беларусі.
Згуртаванасць, адзінства, салідарнасць і ўзаемаразуменне беларусаў, аб'яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці - гэтыя якасці заўсёды былі галоўнымі для беларусаў, такімі і павінны заставацца...
Заставайцеся заўсёды патрыётамі нашай роднай Рэспублікі Беларусь!