Завочнае падарожжа па Беларусі "Запаведнікі і нацыянальныя паркі Беларусі"

11.01.2024

Штогод 11 студзеня адзначаецца Сусветны дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў, які заснаваны ў 1997 годзе па ініцыятыве Цэнтра аховы дзікай прыроды (Расія) і Сусветнага фонду дзікай прыроды. З мэтай фарміравання каштоўнасных адносін да прыроды, вучні 7 класа ў рамках класнай гадзіны здзейснілі завочнае падарожжа па Беларусі, прагледзеўшы мультымедыйную прэзентацыю "Запаведнікі і нацыянальныя паркі Беларусі". Падлеткі даведаліся аб колькасці ахоўваемых тэрыторый і іх месцазнаходжанні, эмблемах і лагатыпах запаведнікаў і нацыянальных паркаў, гісторыі іх заснавання і сучаснай дзейнасці, а таксама абмеркавалі, для чаго патрэбны ахоўваемыя тэрыторыі, нагадалі, якія жывелы і птушкі, занесеныя ў Чырвоную Кнігу, водзяцца ў нашай мясцовасці, на Палессі. Напрыканцы была прапанавана віктарына - медыяазбука, праз разгадванне якой вучні змаглі прадэманстраваць свае веды пра ахоўваемых жывел, птушак і раслін у Беларусі, гербаў беларускіх гарадоў, і пашырыць свой кругагляд.