Мэтавызначэнне - гэта важна!

19.02.2024

Сёння ў Хорскай школе пачаўся метадычны тыдзень. Гэта падзея стала ўжо традыцыйнай у апошнія годы. У гэтым годзе тыдзень праходзіць па тэме "Мэтавызначэнне – асноўны кампанент цэласнай структуры вучэбнага занятку". Перад першым урокам адбылося знаёмства з планам правядзення метадычнага тыдня. Згодна з планам сёння настаўнік вышэйшай катэгорыі Бакунец С.В. у 3 класе прадставіла Кейс студыю "Бацькі як суб'екты кантрольна-ацэначнай дзейнасці навучэнцаў". Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Хрушчынскі С.В. правёў семінар-практыкум з настаўнікамі-прадметнікамі "Прыёмы мэтавызначэння на вучэбным занятку". Кожны прысутнічаючы атрымаў метадычны дапаможнік з рэкамендацыіямі па напісанні мэт урока.