Купалаўская дыктоўка

21.02.2024

           21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова – нацыянальны скарб народа, найбольш яскравая прымета нацыі. У мове і праз мову выяўляюцца важныя асаблівасці і рысы народа: мысленне, самасвядомасць, нацыянальная псіхалогія, характар, маральны стан, самабытнасць, духоўнасць. Мова звязвае мінулае з сучасным і будучым, з яе дапамогай знаёмімся з гісторыяй і традыцыямі свайго народа, далучаемся да маральных і эстэтычных каштоўнасцей, захоўваем і перадаём нашчадкам вопыт, мудрасць і запавет.
           У гэты дзень прайшло важнае мерапрыемства – Купалаўская дыктоўка. Навучэнцы 10 класа, а таксама работнікі нашай школы ў главе з дырэктарам школы Н.М. Ярошык сінхронна ўдзельнічалі ў напісанні дыктанта “Званы Хатыні”. У кожным слове, сказе – памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, асуджэнне ідэалогіі нацызму, генацыду беларускага народа. У сэрцах удзячных нашчадкаў жыве памяць пра гераічныя подзвігі людзей, іх самаахвярнасць, нязломнасць, мужнасць і бязмежную любоў да Радзімы. Простымі і зразумелымі словамі гучыць запавет: неабходна захаваць праўду аб вайне. Беларуская мова, удзячная памяць, гістарычная свядомасць і нацыянальная годнасць жывою повяззю з’яднала пакаленні, натхніла на актыўную памяць і стваральную працу ў імя светлай і шчаслівай будучыні Беларусі!