Заканчэнне метадычнага тыдня

23.02.2024

23 лютага, у апошні дзень метадычнага тыдня, у школе прайшло 4 мерапрыемствы. Дарэчы, сімвалічна, што ў Дзень абаронцы Айчыны “хэдланерамі” выступалі настаўнікі-мужчыны вышэйшай катэгорыі.

Якімовіч В.В. правёў з вучнямі 7 і 8 класаў матэматычную гульню “Цудоўная
сямёрка”.

Хрушчынскі С.В. разам з навучэнцамі школы здзейсніў “Падарожжана Марс”.

Пра “Раслінаводства свету” даведалісь навучэнцы 10 класа. Настаўнік геаграфіі Галавач І.П. правёў урок у цікавай форме воркшоп.


Садзейнічаў выхаванню пачуцця адзінства, узаемападтрымкі, узаемадапамогі валейбольны матч, арганізаваны настаўнікам фізічнай культуры Цандо А.У. паміж вучнямі 10 класа і зборнай школы.


Завяршыўся метадычны тыдзень анкетаваннем педагогаў “Мае меркаванні” і круглым сталом, дзе былі падведзены вынікі тыдня.