2 красавіка - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

02.04.2024

У рамках Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў 2-ім класе быў запланаваны і праведзены адзіны ўрок "Дзве сястры - Беларусь і Расія". Для вучняў быў паказаны відэаролік пра гісторыю свята.
У час правядзення мерапрыемства вучні прынялі актыўны ўдзел у пазнавальнай віктарыне "Дзве Русі - дзве сястры", дзе даведаліся пра гісторыю яднання нашых краін. Пытанні былі цяжкія, але вучні справіліся на выдатна!
На памяць аб мерапрыемстве дзеці зрабілі сімвалічныя падзелкі "Мы - разам!"