Круглы стол на тэму "Сучасны ўрок: погляды настаўнікаў і вучняў"

07.10.2024

7 кастрычніка у нашай школе  адбыўся круглы стол на тэму "Сучасны ўрок: погляды настаўнікаў і вучняў". Удзельнікамі мерапрыемства сталі настаўнікі школы і вучні 11 класа. Былі абмеркаваны вынікі дня самакіравання, які адбыўся напярэдадні прафесійнага свята педагогаў, 4 кастрычніка. Выпускнікі з захапленнем расказалі аб сваіх пачуццях пры "працы" настаўнікамі, назвалі плюсы і мінусы сваёй "педагагічнай" дзейнасці. У ходзе гутаркі ўсе ўдзельнікі выказалі свае меркаванні наконт дня самакіравання, а таксама задавалі пытанні субяседнікам.