Раённае метадычнае аб'яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

28.11.2024

На базе ДУА "Хорская сярэдняя школа' адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме" Сучасныя вучэбныя заняткі па беларускай мове і літаратуры ў кантэксце фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў". Удзельнікі пасяджэння праслухалі выступленні калег, якія падзяліліся вопытам па фарміраванні функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў, а затым наведалі ўрок літаратуры ў 8 класе і паўдзельнічалі ў майстар - класе "Кампетэнтнасна- арыентаваныя заданні па беларускай мове і літаратуры як сродак фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў". Пасяджэнне МА прайшло творча, актыўна, кожны ўдзельнік папоўніў сваю метадычную скарбонку новымі метадамі і прыёмамі па фарміраванні метапрадметных кампетэнцый вучняў.