Трагедыя Хатыні

22.03.2024

Хатынь… Чыё сэрца не сціскаецца болем пры гэтым слове, чыя памяць не выхапіла з мінулага цяпер ўжо далёкія гады вайны! Назва гэтай беларускай вёскі сення гучыць рэквіем на ўвесь свет.
Сёння ў 2-ім класе прайшла класная гадзіна на тэму "Трагедыя Хатыні". На занятку ішла размова пра гісторыю трагедыі Хатыні, пра Мемарыяльны комплекс «Хатынь» і пра людзей, якія выжылі ў час пажару ў вёсцы. Дзеці складвалі пазлы, чыталі вершы пра Хатынь, састаўлялі пасловіцы пра мір.
Вучні ўспомнілі вёскі нашага Столінскага раёна, якія былі спалены ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Хатынь – сімвал усіх гэтых вёсак.
Гісторыя трагедыі Хатыні захавалася да нашых дзён. І вельмі хочацца спадзявацца, што застанецца ў сэрцах і памяці людзей на многія дзесяцігоддзі...